Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Маладому моладасьць, а старому старасьць. Работы на полі даўно скончаны. Шэрага зайца называюць шараком. І мая капейка не шчарбата. Чалавек — гаспадар прыроды. Хто ў жніво халадку шукае, той узімку галадае. Голад і холад мучаць людзей. Садовыя дрэвы глуміць чарва. Чэрві капусту аб’елі. Глуха шэпча лес зялёны. Ці паскачаш, ці паплачаш. Цэлае лета вісеў жолуд на дубе. Жалуды растуць на дубе. Ніводзін стрэл не прапаў дарма. На вайне стралялі з гармат. Сёстры гулялі ў садзе. Сястра пашыла прыгожую сукенку. Праляцела борзда лета. Кругом усё зелена. Поле пакрылася зяленівам.

Літары Е, Я.

Правіла 12. А. Гук е чуваць ясна толькі пад націскам: палена, калена, лета, мелка, асеньні, неба.

Калі націск зыходзіць з е, то заместа е чуваць я: землі — зямля, лежань — ляжыць, сем’і — сямейка, зелена — зялёны. (Бач. прав. 11).

Не пад націскам е пішацца ў наступных разох:

1) Перад ненаціскным а ці я: лесавік, сенажаць, селянін, цецярук.

2) У З-м і далейшых складох перад націскам: ве-лі-чы-ня, зе-ле-на-ва-ты.

Але ў такіх словах, як сьвяткаваць, ясакар, якава (Ня бачыць сава, якава сама), я-зы-ка-ва-ты і іншых пішацца я, а не е, бо тут я ў корані.

Б. Ненаціскное я пішацца:

1) Перад тым складам, на каторы падае націск: бя-да, ня-ма, ня-хай, я-на, ля-сы, зям-ля, зя-лё-ны, ве-ра-ця-но, ля-жыць.

2) У 2-м складзе перад націскам, калі ў першым няма а ці я: ня-шы-ро-кі, ня-ву-чо-ны, ля-су-на, бя-ду-на.

Увага. Аб тым, калі я пішацца ў канчатку, глядзі ніжэй: § 12, прав. 34; § 13, прав. 40 і 42.

Практыкаваньне 13. Ляжыць невядомы бядак. Неспакойна зашумела жыта маладое. Уся сямейка сьпіць ды спачывае. У пастушкі няма служкі. Сьпее-дасьпявае колас сіратой. Абы бяда, а шыя будзе. Мой брат любіць паляваньне. Наш сусед занядужаў.