кватэру. Баяцца не цівуна, а яго бізуна (старая прыказка). Без падпалы дровы не гараць. Чужым розумам век не перажывеш. Бяз штукі ня ступіць. То не бяда, што ня п’ецца вада. Каля рэк туман падымаецца. Не шкадуе, хто серадуе. Каля плоту расла крапіва. Перад невадам рыбы ня ловяць. Перад Тодарам расхадзіўся ходарам. Сын вярнуўся дзеля хворае мацеры. Цераз мора катоў хвост (восілка на вядры). Запас бяды ня чыніць. Няпрыветна цераз вокны ночка пазірае.
Правіла 14. У складох пасьля націску ў аснове слова заўсёды пішацца е: восень, вецер, возера, певень, лецейка, брацейка, вучыцель, выехаць, выцерабіць, вывесьці, сіненькі, беленькі, патрэбен, повен), а таксама ў такіх разох, як — чытае, гуляе, бялее — чытаеш, гуляеш, бялееш.
У словах — памяць, месяц, пояс, заяц, чэлядзь, дзевяць, дзесяць, тысяча — пішацца я, бо тут я ў корані.
- Увага. Гэтае правіла агулам можна выразіць так: „У складох пасьля націску пішацца Е за выключэньнем тых слоў, дзе Я ў корані або ў канчатку“.
Практыкаваньне 15. Увосень багат і верабей. У месяцы маі зелянеюць гаі. Ціха на полі ў палудзень гарачы. Повен хлявец белых авец (зубы ў роце). Што шуміш так неспакойна, жыцейка, у полі? Вот і лецейка настала. Адным поясам тысяча падпіразана (сноп). Лён пакрыўся харошанькімі сіненькімі красачкамі. Цыган як галее, дык сьмялее. А цемната ўсё гусьцее і гусьцее. Аж дзервянее ў жнеек рука. Жыта ўжо высьпела. Вывела ваўчыха трох ваўчанят. Ластавачка вылепіла харошанькае кругленькае гнязьдзечка. Усюды зелень і кветкі. Ад лецечка да лецечка чакай, маё дзецечка. Што маем — не хаваем, а страціўшы — плачам. На нашым лузе вялікае возера. Чуліся гукі дзявочых песень. Сонейка весела пазірала з неба. Пасеку выцерабілі. Чуваць птушыны шчэбет. Чэрвень, ліпень і жнівень — летнія месяцы. А які месяц верасень? Вершы вучаць напамяць. Мне стала вусьцішна і боязна. У дзесятку дзесяць адзінак, а ў тузіне — дванаццаць. Маленькае, кругленькае — да неба дакінеш