Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пускае ды становіцца паважным бо яно пачувае што трымае вялікі скарб для людзей. З печы вымаюць гатовы хлеб які можна есьці як толькі крыху астыне. Шмат трэба часу і працы каб мець бохан хлеба. У моры жыве шмат усялякае рыбы якая ў нас не вядзецца. Варочаюцца птушкі ў родны край дзе летась пакінулі свае гнязьдзечкі. Ціха было на сэрцы як ціха была сама цёмная ночка. Жаль прападаў як прападае туман з усходам сонца. Чалавек разумее што яму кажуць. Чалавека разумеюць другія людзі бо чалавек мае дар слова. Чалавек можа ўявіць сабе тыя рэчы якіх няма перад вачыма. Было відаць што не на пажытак пазьбіраліся тут птушкі а дзеля якойсь іншай справы. Сьнег блішчаў як халодная сталь. Бяда як дуда: пачнеш дуць дык сьлёзы набягуць.


§ 32. Знакі прыпынку пры адасобленых часьцінах сказу.

Правіла 11. 1) Калі дзеяпрыметнік-азначэньне з паясьняльным словам ці з некалькімі паясьняльнымі словамі стане пасьля таго слова, да якога адносіцца, то аддзяляецца коскаю, напр.: Зноў на полі рунее збажынка, абуджаная сонцам.

Калі такое дзеяпрыметнае выражэньне стане перад тым словам, да якога адносіцца, то коскаю не выдзяляецца, напр.: „Адны толькі парыжэлыя ад сонца стагі стаялі па грудочках“. Калі выражэньне „парыжэлыя ад сонца“ паставім пасьля слова „стагі“, то яно выдзяляецца коскамі, напр.: Адны толькі стагі, парыжэлыя ад сонца, сталі па грудочках.

2) Але калі ў такіх разох перад дзеяпрыметнікамі ці прыметнікамі з паясьняльнымі словамі можна паставіць дзеяпрыслоўі „будучы“ ці „быўшы“, то такія выражэньні аддзяляюцца ад свайго азначальнага слова коскай; напр.: Зруйнованы (будучы зруйнованы) вайною, багаты край асірацеў. Поўны новых сіл і сьветлых надзей, я сьмела ішоў наперад.

3) Дзеяпрыслоўе з усімі словамі, што да яго адносяцца, заўсёды выдзяляецца коскамі. (Зябнуць вербы на марозе, прытуліўшыся к страсе. Вераценца, з рук упаўшы, грукне).