Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/162

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

а дзеравяныя, скураныя і суконныя — цяплейшымі. Зразумела, чаму на сякеру робяць дзеравянае тапарышча, а не залезнае. Таксама зразумела, чаму ўлетку мокрыя дошкі хутчэй сохнуць пад залезным дахам, чымсі пад страхою. Як лёгкі дым, як лёгкі пар, расталі ў небе кучы хмар. Там, дзе расьце шмат лесу, чалавек талянтуе лесам. На дварэ было цёмна, як у скляпеньні. Сошку сваю ты нанова наладзь, лепш каб было, чалавеча, араць. Добра глядзі, каб агрэху ня даць; усё, як належыць, на полі урадзь. Мурашнік робіцца так, што дае прыпынак і схованку мурашкам і ад холаду, і ад дажджу, і ад сьпякоты. Чыста ад пырніку поле апратай, бо калі ў пырнік зерня пасееш — з працы свае карыстаць не здалееш. Зарадзіў званец — хлебу канец. Каб ня ежка ды не адзежка, дык была-б грошай дзежка. Зарадзіла мятліца — хлебу палавіца.

ЗАДАЧКА 7-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, коску.

Бес-бы дзятла ў рукі ўнёс каб не яго доўгі нос. Бяда што ня п’ецца вада. Усё забыта што зямлёй пакрыта. Галасок як тоненькі валасок. Гол як сакол. Дурная тая дамова дзе вала бадзе карова. І без папа ведама што ў нядзелю сьвята. Калі ўмалотна дык і завозна. Мы з табою як рыба з вадою. Глухі не дачуе дык прыложыць. Настрашыў мех дык і торба страшна. На тое і шчука ў моры каб карась не драмаў. Не бяда што чорна абы была праворна. Няма тэй хаткі каб ня было звадкі. Ня так шкода як нявыгода. Ня там траціш дзе купляеш а там дзе прадаеш. Рыба шукае дзе глыбей а чалавек дзе ляпей. Рынуў прымаўкай як гразьзю ў вочы. Цьвіце як макаўка. Цёмная ночка цягнецца доўга як год. Цесна зьбілісь нашы хаты як авечкі ў летні жар. Крыж пахінуўся як кветка ў буру. Пчала ляціць проста на тую кветку якая ёй патрэбна. Ня зыч ліха другому каб не давялося самому. Селяніну лета як сьвятому рай. Свае бяды нікому не кажы бо добры зьлякнецца а злы пасьмяецца. Кожнае каліва жыта зялёны каласок вы-