Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

да свайго караваю! Глянь ты, слаўны гаспадар, на палеткі свае! Салавейка лугавы, ня пей рана да зары! Ойчанька мой родненькі, да ўбяром мы ключначку да паставім на ганачку! Ты, зялёная дуброва, расьцьвітай і шумеці добрай славай пачынай! Варушыся, конік мой сівенькі! Нядобра вы, дзеткі, зрабілі! Павесь шапачку, мой сыне! Што цябе чакае, сын? Муляр! што ты будуеш, каму? Што-ж табе пісаць, старэнькі? Краю мой родны, столькі ты зносіў нядолі! Не настане, кум, ніколі супакой між намі! За праўду, за шчасьце, за лепшую долю вазьміся, мой дружа, пастой! Разьвейся, туман, расплывецеся, хмары, над хатай пахілай маёй! Лійцеся, думкі — сэрца дзеці! Ці вас песьня-жальба, думкі, узгадавала? Ночанька мая ты, ціхі сон вясны! Вучэцеся, браты мае, думайце, чытайце! Не хадзі, коцю, па хаце, не пабудзі дзіцяці! Дам табе, косю, шаўковай травы. Дам табе, косю, крынічнай вады. Прывет табе, жыцьцё на волі! Добрай ночы, зара-зараніца! Здароў, марозны звонкі вечар! Здароў, скрыпучы мяккі сьнег. Ня кукуй ты, шэрая зязюля, сумным гукам у бары! Ты пакінь мяне, нуда мая нямая! Куды нясеш мяне, невядомая дарога! Адабраў ты, брат Андрэй, ад мяне кусок хлеба! Грамадзяне! ці трэба казаць вам, якую страту панесла наша кампанія ў асобе гэтага чалавека? Хто з вас, браты мае, не парываўся ў моладасьці ў невядомую даль? Што ёсьць на сьвеце мілей за цябе, узрост маладога жыцьця?! Ня будзеш цяжкая ты сыну свайму, зямля!


§ 27. Знакі прыпынку пры незалежных словах у сказе.

Правіла 5. Пасьля выклічніка ставіцца клічнік або коска.

1) Клічнік ставіцца ў тых разох, калі покліч выражаецца ня ўсім сказам, а толькі самым выклічнікам. (Ат! зьясі пасаліўшы. Куга! я табе ня слуга). У праціўным выпадку пасьля выклічніка ставіцца коска, а ў канцы сказу — клічнік ці пытальнік. (Ох, лепей удвох! Эх, скручу я дудку! Ну, што-ж далей будзе?).