Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2) Калі выклічнік памацняе слова, перад якім стаіць, або калі стаіць перад займеньнікам, то звычайна ня ставіцца ніякага знаку. (Ой пайду я лугам, лугам! Чую, ах чую той неўгамонны расходзісты звон! Ой ты, вецер, ня шумі, не сьпявай так нудна!).

3) Таксама выклічнік не выдзяляецца ніякімі знакамі, калі служыць якою-небудзь часьцінаю сказу. (Не злавіўшы, не кажы тпру. Калі хап, дык хап).

4) Складаныя выклічнікі пішуцца з злучком. (Ні гу-гу. Охо-хо-х, калі-б то я мог!). (Бач. правіла 50, 6).

5) Такія самыя знакі прыпынку ставяцца пасьля адмоўных і пацьвярджальных дапаможнікаў не, так, але. (Не, я ня дзіўны: я — сьляпы! Не, ня гэтага я спадзяваўся! Так, так, іначай бывала: не называўся забытым мой край. Але, гэта было так).

Практыкаваньне 4. Сьпісаць і незалежныя словы падчыркнуць.

Ну, матулька, будзь здарова! Ох, дачушка, хлеб твой горкі, горка твая доля! Ой, Грыгор, Грыгорка! што зрабіў ты з намі? Гэй, скажы, груган нязнаны, скуль ты прыбываеш? Ой коню, мой коню, заграй пада мною! Ой воўча, сядзі моўча! Ой памалу, памалу, пастушок, іграй, майго сэрцайка не ўражай! На табе, нябожа, што нам нязгожа! Эх ты, небарака! то знаць, па табе ўсё вецер сумуе ў вярбе?! За гарамі, ой дзяўчына, страшны бой вядзецца! Ой стук, маці, стук! Ой куды ты, казача, вандруеш?! Люлі, сьпі, мой сынку! Ой вы, браткі вы мае, запрагайце коні мне! Прэч! гадзіны, сьліўні, рапухі! Ну, сынок, служы здаровы! Гэй ты, Нёман, наша рэка! Ой вы, думкі, думкі — сэрца майго раны! Эх, наперла ліха, гора! Гайда сьцежкі пракладаць! Ой вецер шуміць, ой вецер гудзе, а цераз поле чалавек ідзе! Ах, як тут прыгожа! Ой чаму я стаў поэтам ў нашай беднай старане!? Аа-аа, дзіця, спаць! Ат, вярзе няма ведама што! Брысь пад печ! Люлі, люлі, люлі! прыляцелі куры, селі на вароцях у чырвоных боцях. Ні тпру, ні ну. Охо-хох! усё гарох,