Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

§ 26. Знакі прыпынку пры зваротках.

Правіла 4. 1) Зваротак у сярэдзіне сказу выдзяляецца коскамі: Цяжкая, жнейка, праца твая! Час табе, дзеванька, на пасад!

2) Калі зваротак стаіць у пачатку сказу і вымаўляецца з асаблівай сілай, то пасьля яго ставіцца клічнік, а ў канцы сказу пункт, клічнік або пытальнік, у залежнасьці ад сказу. (Браты! хай кожны пасьпяшае адно нам думаць і рабіць! Дзеці! аўсяны кісель на стале. Брацьця! ці зможам грамадзкае гора?! Брацьця! ці хопіць нам сілы?!)

А калі зваротак стаіць у пачатку сказу, але вымаўляецца бяз націску, або без асаблівага павышэньня голасу, то пасьля яго ставіцца коска, а ў канцы сказу — клічнік або пытальнік, у залежнасьці ад таго, які будзе сказ — клічны ці пытальны. (Сонейка, чаму Янава ночка невялічка? Каліна, ня стой, распускайся ды ў белы цьвет раскладайся!).

3) Калі зваротак стаіць у канцы сказу, то перад ім ставіцца коска: Будзь паслушна ты, дачушка! Дзе ты, лепшая, дзе ты, доля?

4) Калі зваротак мае свае даданыя словы, то яны выдзяляюцца знакамі прыпынку разам з самым звароткам: Сьпі, мой міленькі сыночак!

Практыкаваньне 3. Сьпісаць і звароткі падчыркнуць.

Вот, брат, раўніна — і вокам ня скінеш! Плыві, з рожы кветка, аж да майго роду! Вярнецеся, млоды леты, хоць да мяне ў госьці! Прадам цябе, коню, коню вараненькі, за талер бяленькі! Ня дзівуйся, мой дружа нядбалы, што я сягодня так злосна шумлю! Ты, саколе — верна пташачка, ці бываў ты на маёй старане? Ці плача айцец-маці па мне? Ня гудзі так, восень, непагодай дзікай! Ня крываўся, сэрца, з нядолі вялікай! Ці знаў хто, братцы, з вас Тараса? Чуў я, мужчыны, зямля прадаецца. Памажы мне, галубка, зьвязаць ячмень! Калі-ж, кумка, жыбулькі надта колюцца! Прыбірайся, сын, у панцыр: зараз паход будзе! Мой мілы пакою, добра мне з табою! Зязюлька, зязюлька! кукуеш голасна, да ня жаласна. Прыступі, гаспадару,