назаўтра ён ранютка, да усходу сонца. Будзеш ты чытаць нам, цёмным няўмекам. Горад Полацак пабудован у незапомныя часы. З поўначы холаду, сіверу буйнага, гусі на поўдзень ляцяць. Могілкі ў полі адны-адзінюткі. Два браты, Алесь і Антось, згаварыліся пайсьці ў грыбы. Толькі-ж ня слухае неба іх мовы — жальбы ржаных каласоў. І застогнеш, як над нівай той мужык-араты. Між узгоркаў, над ракою, выглядае сіратою наша беднае сяло. Раніцай, халадком, ісьці было нішто. Доўга, нават цэлыя годы, чуваць пах ляснога пажару. А там, проці сонца, зноў поўзалі хмаркі. Хвоя-веліч стаіць на кургане. Як ліхія думкі-мысьлі, над зямлёю хмары зьвісьлі. Пышны ўбор іх — лісты — пазрывала. Муж-нябожчык усплыў на думку. Вобразы мілыя роднага краю — смутак і радасьць мая! Адпачыўшы зноў конь цягне сошаньку-крывулю. І яго панукі-крыку не чакае Сіўка. У Пятруся быў сябра — сын суседа, яго равесьнік Антось. Няхай жыта — нашу ўцеху — не кране град ніколі! А там, каля агню, варушыліся і бегалі дзеці. Рана ўстала Алена — да сонца. Было тут, у дубох, адно прыгожае месца. І рэчка ў хвалях-жалобе бяжыць, і неба праз сьлёзы глядзіць. У цёмным лесе, у вялікай нары, вывела ваўчыха трох ваўчанят. За вёскай, на полі, узрастае сасонка. І сьніцца ёй, беднай, што вецер зьнямее, настане цяпло і спакой. На чужыне жывуць птушкі ўсе разам: і кнігі, і бакасы, і качкі, і чаплі. А навокала — драбяза: валасянкі, падманкі, беражанкі і жаваранкі. За акном, на прызьбе, бачнелася касматая галава сабакі Мушкі. Памаленьку, незаметна для нас самых, у нашу душу засяваецца зерня страху. Расьце добра і прыгожа, ажно глянуць міла. Год мае чатыры пары: вясну, лета, восень і зіму. Скарына — доктар лекарскіх навук — на вежы сочыць зоры. У сваім жыцьці Андрэй кіраваўся прыказкай: „Хто не працуе, той ня есьць“. Раз толькі пасварыліся хлопцы, і пасварыліся за глупства — за ножык-цыганчык. Мы вышлі на палянку „Кірылава Магіла“. Увесь кавалак, аж да крыжовых дарог, засявалі нашы мужыкі. Вечарамі мужыкі зьбіраліся ў крайнюю хату дзеда Юркі.
Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/143
Выгляд