пылу ў летні жар— Ці дзяржалі вы калі-небудзь вожыка ў хаце— Калі не, то папрабуйце: гэта вельмі цікавая жывёліна— Эх, жар дакучае— Праца марудна, бясконца цяжка— Гэта ты — балот краіна— Гэта ты — Палескі край— Вот дзе ад гора мужык сапачыне— Вось дзе ён думкі і сьлёзы схаваў— Як ты бедна, як ты цёмна, родная краіна— Хто ты гэткі— Свой, тутэйшы— Ці даў я табе, бабка, шэлега— Ці ўсё тое спажыць, што ў чужой клеці ляжыць— Дабрыдзень вам, ягамосьці— Тут было глыбока, і вада мела цёмны колер ад гэтай глыбіні— Ох, як міла, весяленька ў родненькім куточку— Станьце, хмурынкі, над рубяжамі родных палеткаў, шнуроў— Што шуміш так неспакойна, маладзенькі колас— Ці ня чуеш, што пад градам зьляжаш у роўным доле— Ой, відаць, на навальніцу зранку прыпякае— Ня шумі-ж ты гэтак сумна, маладзенькі колас— Зірні, колькі ў полі жыцьця— Акінь вокам ты хату маю— Вучэцеся, браты мае, думайце, чытайце— Сонца навукі скрозь хмары цёмныя прагляне ясна над нашай ніваю— Вось калі я дажылася няшчаснай гадзіны— Напішы мне, калі ласка, пісямко да хаты— Ты скажы, груган нязнаны, скуль ты прыбываеш— Хто там стогне на узьмежку на капцы у полі— Сьлязьмі горка залілася бедная дзяўчына— Не хадзі, коцю, па хаце, не пабудзі дзіцяці— Які прыгожы, слаўны дзянёк— Прывет з далёкай стараны нам радасна нясуць яны— Няхай плачам у сіняй далі песьня разальлецца—
§ 24. Працяжнік на месцы прапушчаных слоў і злучок.
Правіла 2. І. Працяжнік ставіцца:
1) Пасьля пералічэньня, дзе прапушчана некае слова (Вясна, лета, восень і зіма — поры году), або калі хочуць затрымаць увагу чытача, напр.: Глянь — нехта едзе. Падсадзі — сарву я грушку. Тут былі — і старыя, і малыя, бабы і дзеці.
2) У сказе з сустаўным выказьнікам на месцы прапушчанага дзеяслова-сувязі „ёсьць“, напр.: