Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дабро для ўсіх — наш правадыр. Шчырая праца — мазалёвая. Слова — вецер, а пісьмо — грунт. Курыца — птушка. Атаўка — сену прыбаўка.

3) У сказе, што служыць адказам на пытаньне, часта прапускаюцца ўсе часьціны сказу, апроч таго слова, што перадае зьмест адказу; гэты пропуск таксама азначаецца на пісьме працяжнікам, напр.: Паіў ты каня? — Паіў. А хіба-ж там ён? — Там.


ІІ. Злучок ужываецца ў такіх разох:

1) калі два словы складаюць як-бы адзін назоў (Зара-зараніца, шатавіла-матавіла, узьвей-вецер, вецер-дуронік. Хвоя-веліч стаіць на кургане. Пацяклі-паплылі за гадамі гады);

2) у падвойных фаміліях: Дунін-Марцінкевіч, Лапко-Лабаноўскі, Цьвірка-Гадыцкі, Севятаполк-Мірскі і г. д;

3) у складаных прыметах: сьнежна-белы, цёмна-сіні і г. д. (Бач. прав. 50, 5) і 6);

4) калі слова паўтараецца для памацненьня (Чуць-чуць ліпіць) або для злучэньня складаных прыназоўнікаў (з-за, з-пад, па-над);

5) для злучэньня частак бы (б), жа (ж)[1] з папярэднім словам (Рад-бы даць, каму-б гэта даць. А мой-жа ты саколік! Да куды-ж ты, дуб зялёны, пахінаешся?),

Увага. Калі-ж бы, б, жа, ж сходзяцца разам, то яны злучком ня зьвязваюцца. (Куды-ж бы мне пайсьці? Вот быў-бы ж ты рады і г. д.). (Бач прав. 49, 3 і 4).

ЗАДАЧКА 2-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, заместа рысак, злучок або працяжнік.

Галоднаму і пушнінка—малінка. Чужая сіла—асіна. Ішлі—брылі валачобнікі. Лішняя нітка—палатну завада. Зімняя ночка—бацьку сарочка. Усхадзілася шура—бура. Спасаўка—ласаўка, а Пятроўка—галадаўка. Кожны дзень—няўзгода, кожны крок—прыгода. Шчырай праца—мазалёвая. Змоўклі птушкі—пяюхі. Маладзенькая травіца—атава блішчыць на сонцы. Цём-

  1. Часткі бы, жа стаяць пасьля зычных (рад-бы даць, а мой-жа ты саколік), а б, ж — пасьля галосных (рада-б даць, а мая-ж ты галубка і г. д.).