сьцісьнецца сэрца ад болю! Страхі найчасьцей здараюцца ўночы. Уночы чалавек кепска бачыць і часта самую пустую рэч прымае за страх. Неразумныя людзі страшаць маленькіх дзяцей цемнатою. Вось калі я дажылася няшчаснай гадзіны! Хто там стогне на узьмежку на капцы у полі? Які гэта хлопец з старцам ідзе? То лернік ідзе і леру нясе, а хлопец яго за руку вядзе. Чаму адны птушкі пакідаюць нас назіму, а чаму другія застаюцца? Кажуць — холаду баяцца, але-ж вароны і вераб’і ўсё роўна птушкі, а вось зімуюць у нас. Ня холад, а голад гоніць птушак у вырай. Такая прынука, як праца й навука, ці-ж можа нам сіл не дадаць? Які слаўны, прыгожы дзянёк! І ўсё апачыне, спазнае час свой… А людзям ці будзе спакой?! Ня шукай ты шчасьця-долі на чужым далёкім полі! Ня шукай сабе, мой братку, з ветрам бацькаўшчыну-матку ні на сушы, ні на моры, ні у шчасьці, ні у горы, — ня шукай яе там, братку! Заўтра пачынаецца вучэньне. Пара нашаму Міхасю садзіцца за лемантар. Годзі табе, браце, бібікі біць — пара і за навуку! Цэлы рой думак разам пранёсься ў галаве. Глядзі-ж, сынок, ня траць дарма часу, вучыся, каб я з маткаю цешыліся з цябе! Льлецца Нёман паміж гораў сьветлы, чысты, як раса. Прывет з далёкай стараны нам радасна нясуць яны. Цёмны лес сьцяной зялёнай цесна бераг абступаў. Сонца блеск свой апусьціла на зямлю з высот. Што-ж табе пісаць, старэнькі?
ЗАДАЧКА 1-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, заместа рысак, кропку, клічнік або пытальнік.
Дзень добры вам— Ці рады вы нам— Ці знаў хто, братцы, з вас Тараса, у палясоўшчыках што быў— На Пуцявішчы, ля Панаса, ён там ля лазьні блізка жыў— Стогне звон жалобны, як жывы, галосіць— Аб чыёй ён сьмерці вестачку разносіць— Што вы тут робіце— А мы тут гальлё зьбіраем— Хто з вас скарэй адгадае загадку— Цяжкая, жнейка, праца твая— Хоць-бы хмурынка дзе ў небе— Хоць-бы рэдзенькі цянёк— Многа тут гразі ў нягоду, многа