Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

9) Калі пасьля літар з, с, ц, дз пішацца мяккі знак? У якіх разох пасьля гэтых літар ня пішацца мяккі знак?

10) Як называюцца гукі ж, ш, ч, р (дж)? Чаму яны так называюцца? Якія галосныя літары пішуцца пасьля зацьвярдзелых?

11) Што вы ведаеце аб гуках д і т? На якія гукі яны зьмяніліся? Якія гукі азначаюцца дзьвюма літарамі? Скажэце некалькі слоў з гукамі дз і дж?

12) Калі гукі о (ё), э (е) чуваць ясна? Калі пішуцца літары о, э, ё? Калі націск зыходзіць з о, э, ё, то што чуваць на месцы іх і якія літары пішуцца?

13) Якая літара пішацца ў першым складзе перад націскам — я ці е? Калі ў другім складзе перад націскам пішацца я, а калі — е? Якая літара пішацца ў трэцім і далейшых складох перад націскам е ці я? Скажэце некалькі слоў, якія не падлягаюць гэтаму правілу? Чаму яны не падлягаюць гэтаму правілу?

14) Што ведаеце аб правапісе слоў — не, без, цераз, перад? Як пішуцца словы дзеля, каля, для? Чаму словы цераз, перад, пера пішуцца нязьменна з літарай е? Чаму ў гэтых словах пасьля р заўсёды будзе а, а ня о ці э, напрыклад?

15) Якая літара пішацца ў мяккіх складох пасьля націску ў аснове слова? Якія вы ведаеце словы, што складаюць выключэньне з гэтага правіла? Чаму ў словах памяць, заяц, дзевяць і іншых ня можна пісаць е? У якіх разох яшчэ пасьля націску пішацца літара е? Як правіла аб правапісу гуку е пасьля націску можна выразіць агулам?

16) Ці заўсёды пасьля націску пішацца е?

ІІ.

1) Якія бываюць падвойныя зычныя ў канцы іменьнікаў — мяккія? цьвёрдыя? Дайце прыклады на падвойныя зычныя — мяккія? цьвёрдыя? На месцы якога стараславянскага гукавога злучэньня зьявілася беларуская падвойнасьць зычных? Якія ёсьць мяккія падвойныя зычныя ў дзеясловах? (зьзяць, льлецца). Ці могуць быць падвойнымі ў канцы слоў б, п, м, р? Як пішуцца такія словы, як баб’ё, куп’ё, лам’ё, надвор'е? Як пішуцца такія словы, як здароўе, салаўі, ую, уеш?

2) У якіх прыметніках бывае падвойнае нн? У якіх дзеясловах зьяўляецца падвойнае цц? Калі ў такіх дзеясловах бывае адно ц (ца)? У якіх лічэбніках пішацца падвойнае цц? У якіх разох яшчэ зьяўляюцца падвойныя зычныя? Дайце прыклады.

3) Як вымаўляюцца злучэньні тц, чц? А як яны пішуцца? Як вымаўляецца злучэньне дс? Як гэтае злучэньне пішацца? Як вымаўляецца і як пішацца злучэньне тс?