Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

забаставалі. У нашым горадзе шмат фабрык. Антоля купіла сіняе хварбы. На рэчцы бывае вагар. Вагар перавярнуў човен. Хмаркі ахварбаваліся ў залаты колер. Андрэй Кузьме родны Хвёдар. Агата гуляла з Тодарам. Кніжкі ляжалі ў шуплядзе. Трапіў, як куляй у плот. Гэты дубец вельмі разгаты. Жыта пасеялі на картаплянішчы. Картопля — заморская расьліна. Ня бразгайце дзьвярыма! Выскачыў, як Піліп з канапель. Дзяўчынка пашыла сабе беленькі хвартушок. Хама з Апанасам пайшлі на рынак. Мы вучыліся арытмэтыцы. Брату купілі новыя галёшы. У нас кахляная печ. Язэп купіў пяць хунтаў цукру. Пранук пайшоў у хвальварак. Тамаш вучыўся заграніцай. Наша Хацім’я хоча капусты і бацьвіньня. Малако стаяла ў гарнушку. Яўхім прынёс бярэмя дроў. Ня фігуруйся, Грышачка! На дварэ стаялі хурманкі. Паліто было на хутры. У школах выкладаюць географію. Памылка ў фальш ня ставіцца. Камяніца была фігурыста пабудована. Мой брат гаворыць па-француску.


§ 21. Кароткі паўторны пытальнік.

І.

1) У якіх разох пішацца вялікая літара?

2) Калі пішацца мяккі знак? Калі ўжываецца апостроф? Што азначае ь у канцы слова і ў сярэдзіне паміж зычнымі? Што азначае ь і апостроф у сярэдзіне слова перад галоснымі?

3) Пасьля якіх літар пішацца ў і й? У якіх разох пішацца ў? Ці заўсёды скарачаецца у пасьля галосных? Якая розьніца ў правапісе гукаў у і і?

4) Назавеце некалькі слоў з прыдыханьнем? Калі прыдыханьне зьяўляецца ды пішацца абавязкова? Якія гукі найчасьцей бываюць прыдыханьнем?

5) Што вы ведаеце аб складох ро, ло, ле?

6) Што вы ведаеце аб гуках ф, г? У якіх словах ф зьмянілася на т, п, хв? У якіх гук ф застаецца? У якіх беларускіх словах чуецца гук г? (Найчасьцей у тых беларускіх словах, што маюць злучэньне зг).

7) Як называюцца гукі р, л, м, н? Што вы ведаеце аб іх правапісе?

8) Якія гукі бываюць у словах нявыразнымі? Што трэба зрабіць, каб нявыразны зычны гук чуваць быў ясна? Як трэба зьмяніць слова, каб выявіць нявыразны зычны гук?