Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як вымаўляюцца і як пішуцца злучэньні жс, зс? Якія гукі зьнікаюць у злучэньнях стн і здн? Якія гукі вытвараюцца на месцы злучэньня дц і цься?

4) Ад якіх часьцін мовы прыназоўнікі пішуцца асобна, і ў якіх разох?

Як пішуцца прыназоўнікі з дзеясловамі і прыслоўямі? Як пішуцца складаныя прыназоўнікі?

Калі прыназоўнік канчаецца на цьвёрды зычны гук ды зьліваецца з словам, што пачынаецца гукам і, то які вытвараецца гук? Што робіцца ў такім разе з гукам і, калі прыназоўнік канчаецца на галосны гук? Як злучаюцца прыназоўнікі з словам у іншых выпадках?

Што вы ведаеце аб правапісе прыназоўнікаў, што канчаюцца на д (ад, над, перад, прад)? Што трэба ведаць аб правапісе такіх прыназоўнікаў, што канчаюцца на з?

5) Калі не пішацца зьлітна, а калі асобна? Якія дзеясловы пішуцца зьлітна з прыслоўем не? Калі пішацца не, а калі пішацца ні?

6) Які маюць канчатак іменьнікі жаночага і ніякага роду адзіночн. ліку ў назоўным склоне пры мяккім складзе, калі націск ня прыходзіцца на канчатак? Якія іменьнікі ніякага роду складаюць выключэньне з гэтага правіла? Які маюць канчатак такія іменьнікі ніякага роду ў родным склоне?

Якія іменьнікі ў родным склоне маюць канчатак а(я)—у(ю)? Калі ў такіх разох пішацца а(я), а калі — у(ю). Якія іменьнікі становяць выключэньне з гэтага правіла?

Якія мае канчаткі месны склон адзіночн. ліку ўсіх радоў? Калі пішацца і, е, ы, у? Якія канчаткі давальнага і меснага склонаў іменьнікаў жаночага роду адзіночн. ліку?

У якіх іменьніках і ў якіх склонах „гартанная“ (задня-паднябеная) аснова зьмякчаецца? Як гэтае зьмякчэньне адбываецца? Ці можа ў такіх разох „гартанная“ аснова зьмякчацца ў мужчынскім родзе? у ніякім родзе?

Які канчатак іменьнікаў становіць выключэньне з-пад аканьня? (Канчатак прыладн. склону адзіночн. ліку ем, калі націск ня прыходзіцца на канчатак).

7) Які маюць канчатак прыметнікі адзін. ліку ў назоўным склоне мужч. роду? жаноч. роду? ніякага роду? Які канчатак у прыметніках множнага ліку ў назоўным склоне?

Які канчатак прыметнікаў мужч. роду адзіночн. ліку ў творным і месным склоне? Якія канчаткі прыметнікаў жаноч. роду адзіночн. ліку ў родным, вінавальн. склоне?

Які канчатак памяншальных і ласкальных прыметнікаў пасьля мяккага зычнага? пасьля зацьвярдзелага?

8) Як пішуцца складаныя лічэбнікі? Якое слова становіць выключэньне з гэтага правіла? Якія лічэбнікі маюць падвой-