Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што не наткнуцца. Абы-як прышло — лёгка і з рук сышло. Увесну — кораб вады, да коўш гразі; а ўвосень — коўш вады, да кораб гразі. Дзе недагляд, там заўсёды наклад. Грозен рак, да ззаду вочы. Папаў, як у нерат: ні ўзад, ні ўперад. Ні адтуль, ні адсюль. Не сядзі бокам: тут табе не нарокам. Сеў уперак: ні назад, ні наперад. Ляціць конь заморскі, іржэ па-польскі (камар). Шатавіла-матавіла па-нямецку гаварыла (ластаўка). Ветрык ледзь-ледзь набяжыць. Пусты ўлетку нашы сёлы. Увосень уся прырода пачынае заміраць. Падарожныя ад утомы ледзь перастаўлялі ногі. Ад кургана да кургана, ад гаю да гаю ў пяць нітак лягла цьмяна дарожка крывавая. Усьлед думкам неспакойна вецер падпявае. Апалае ўвосень лісьце пойдзе расьлінам на карысьць. Усе пералётныя птушкі пакідаюць нас назіму ды ляцяць у вырай; застаюцца зімаваць толькі галкі, вароны, вераб’і, сарокі, цецярукі ды яшчэ некаторыя птушкі. Страхі найчасьцей здараюцца ўночы. Уночы чалавек кепска бачыць, і тады баязьлівы чалавек самую пустую рэч прымае за няма ведама што. Баба перапалохалася насьмерць ды няпрытомна кінулася бегчы. Уканцы зайшла гутарка пра розныя здарэньні. Ой памалу, памалу, пастушок, іграй, майго сэрца не ўражай! Гэта ўжо занадта! Памажы мне, галубка, ячмень зьвязаць! — Калі-ж, кумка, жыбулькі надта колюцца! Наша ластавачка, напрыклад, лятучы ў вырай, пралятае дарогу ўвелькі да дзесяці тысяч міль. Воўк увелькі з сабаку. Ажно падышлі нарэсьце тыя самыя людзі. Каля самага берагу, у вадзе, чуць-чуць шарасьцеў чарот. Сьпераду ляцяць самыя дужыя птушкі — правадыры. На чужыне птушкі жывуць усе разам: і кнігі, і бакасы, і качкі, і чаплі, а навокала — драбязга: валасянкі, падманкі, беражанкі і жаваранкі. Дзе-ні-дзе садок зялёны. Памалу далей станеш. Часам я ўночы сны дзіўныя бачу. Жаданы час нарэшце настаў. Заўтра рана, яшчэ досьвіту, пойдуць яны ў дарогу. Навет (нават) свойскія качкі і гусі пачуваюць час выраю. І ўспомнілася мне казка, каторую даўно-даўно, у часы шчасьлівага дзяцінства расказвала мне нябож-