чыца-баба. А вясна тымчасам рабіла сваё дзела. Перш-на-перш, мы суседзі. Сонца ўдзень распускае там косы свае, ночкай зоры глядзяць залатыя. Праца марудна, бясконца цяжка! Не аб шумна-разгульнай бяседзе-разгульлі, не аб славе забытага краю гэту песьню сягоньня складаю (Я. Куп.). Хоць раз да наўскач. Усяго патрошку. Да дому было тры вярсты. Мы прышлі дадому (дамоў) раніцай. Сьпераду грэе, а ззаду вецер вее. Шматавіла-матавіла па-нямецку гаварыла, па-турэцку заварочвала; сьпераду шыльца-вільца, спадыспаду палатно, а зьверху аксаміт (ластаўка). Так-сяк, накасяк, абы не па-людзку. Свой свайму паняволі брат. Па няволі ня плачуць. Аднаму годзі (годзе), а другому глодзі (глодзе). На яду мастак, а на работу сяк-так. Поверх дзярэўя ходзіць. Поўна, роўна, к верху дном. Галоднаму воўку і заветра понутру. Пад’еў ды набак. І адсюль баляча, і адтуль гарача. Змоладу прарэшына, а пад старасьць дзірка. Любага госьця ўлетку частуюць мядком, а ўвосень — малачкам. Датуль збан воду носіць, покі вушка цэла. Здалёка бачыць тваё вока. Знасілу ніхто ня служыць. У яго і ўзімку лёду не дастанеш. Уніз пайшоў. Ня войтава дачка, а дарэчы гаворыць. Упоперак стала. Калісьці было, да быльлём зарасло. Ні калі то было, ні калі то будзе. Наўрад, каб хлеба стала да каляд. Пакуль на гумне цэп, патуль на стале хлеб. Ой, відаць, на навальніцу зранку прыпякае! Сваю будову мурашкі начынаюць зьнізу. Хто з вас ня бачыў круглых кучак, падобных да горкі зямлі, насыпанай наўмысьля? Гэта мурашкі. Мурашкі працуюць удзень бесьперастанку.
§ 18. Правапіс злучнікаў і дапаможнікаў.
Правіла 49. 1) Складаныя злучнікі пішуцца зьлітна, напр.: абы (=а+бы), або (=а+бо), ажно (=а+ж+но), ато (=а+то), аднож (=ад+но+ж), нібыта (=ні+быць+то), нібы (=ні+бы), альбо (=аль+бо), каб (=ка+б), быццам (=дзеяслоў „быць“ з зваротным займеньнікам „ся“), нашто