Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у слоўніку ставіць адно і тое слова два разы: без прыназоўніка і з прыназоўнікам.

7) Трэба заўважыць правапіс наступных прыслоўяў: раз-по-раз, перш-на-перш, гады-ў-рады, калі-ні-калі, як-ні-як, дзе-ні-дзе, ледзьвя-ні-ледзьвя, ледзь-ледзь, чуць-чуць, больш-менш, абы-дзе, абы-як.

Увага. Прыслоўе „таксама“ пішацца зьлітна, калі не выражае параўнаньня; напр.: „іменьнікі, прыметнікі, а таксама лічэбнікі і займеньнікі — зьменныя часьціны мовы“. Але: „шэсьць“ скланяецца так сама, як і „пяць“.

Б). Канцовыя гукі ў прыслоўях.

Правапіс канцовых гукаў ў прыслоўях найчасьцей залежыць ад таго, як гэтыя прыслоўі вытвараны, г. значыць, якую форму ад якой часьціны мовы яны становяць; напр.:

а) Я ў канцы знаходзім у тых прыслоўях, што становяць сабою формы даўнейшых дзеяслоўных прыслоўяў цяперашняга часу: наўмысьля, адумысьля, загадзя, ледзьвя, малавеля, таквеля, як хаця, пасьля, або проша, а таксама ў прыслоўях: сёньня (сёдня, сягодня) і сёньні, зраньня і інш., бо гэта формы роднага склону іменьнікаў, як сёлета.

б) У ў канцы знаходзім у прыслоўях, што становяць формы роднага ці вінавальнага склону: зранку, змалку, зьнячэўку, знадворку, спадыспаду, спавагу, улетку, узімку і інш., як пяску, смутку, кніжку.

в) Прыслоўі, што канчаюцца на „на“, часам ужываюцца з „не“, напр.: пэўна — пэўне, слушна — слушне, сільна — сільне, нудосна — нудосьне, надарэмна — надарэмне, зграбна — зграбне, наўмысна — умысьне, а таксама тымчасове (тымчасова, тымчасам), годзе — годзі, дзе е ў канцы паказвае на форму меснага склону іменьніка, як балазе (=добра; „балазей“ — форма параўнальнай ступені ад „балагі“=добры, як лепей ці ляпей).

г) Прыслоўі з неазначальнай часткаю „ці“: дзесьці, калісьці, некалісьці.

Практыкаваньне 57. Сонца зранку жарам пыша; ветрык лісьце чуць калыша, вее чуць паўз верх зямлі (Я. Кол.). Што ўвесну ножкаю коп, то ўзімку ручкаю хоп. Гэта зроблена наўмысьля. Ішлі мы памаленьку, вобмацкам, каб папацёмку (попацемку) на