Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

3) Заўсёды зьлітна пішуцца словы з прыназоўнікам, калі на прыназоўнік падае націск: во́бземлю, за́відна, за́муж, за́раз, (але „забраў за ра́з“); на́нач, на́сьмехі, (падняць насьмехі); по́дню, по́дчас, по́начы, по́тым; со́сну, со́сьмеху і інш.

Усё гэта прыслоўі-акалічнасьці, бо ў беларускай мове дапаўненьне ніколі ня мае націску на прыназоўніку.

4) Адмоўныя дапаможнікі не (ня), ні пішуцца зьлітна з наступнымі прыслоўямі: неахоцьцю („Неахоцьцю пайшоў на работу“), некалі, некалісь, неўзабаве; нідзе, ніколі, нікуды, няма.

5) Але часам трудна адрозьніць прыслоўе ад назоўніка (акалічнасьці ад дапаўненьня), і калі яно стаіць з прыназоўнікам, то мы ня пэўны, як іх пісаць.

Гэта бывае ў тых разох, калі слова можа быць і дапаўненьнем, і акалічнасьцю; напр.: перапалохацца насьмерць (акалічнасьць) — убраньне на сьмерць (дапаўненьне); вучыць напамяць (акалічнасьць) — браць сабе на памяць (дапаўненьне).

У такіх разох трэба кіравацца наступнымі ўвагамі:

а) Прыслоўі, вытвараныя з іменьнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, займеньнікаў, з прыназоўнікамі пішуцца зьлітна: збоку, насустрэчу, уніз, уверх, зьнізу, зьверху, увесну, увосень, удзень, уночы, утрох, ушасьцёх, панашаму, спачатку, наадварот, дадому, паняволі і інш.

б) Асобна гэтыя словы пішуцца:

1) Калі іменьнікі стаяць з прыметнікамі: у дзень асеньні, у восень дажджлівую, у вадзін дзень, у самую восень і г. д.

2) Альбо калі дзеяслоў з прыназоўнікам патрабуе якога-небудзь склону; напр.: па няволі ня плачуць (ня плачуць па чым?), да дому было тры вярсты (было да чаго?). Але: свой свайму паняволі брат; мы прыехалі дадому (дамоў).

6) Такія формы прыслоўяў з прыназоўнікам па, як: па-беларуску, па-расійску, па-нямецку, па-дзіцячы, па-дзявочы, па-воўчы і падобныя лепей пісаць з злучком, бо калі пісаць іх зьлітна, то прышлося-б