Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗАДАЧКА 37-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, літары: ь, е, э.

Ня трац—це марна часу! П—це, да часу ня трэце. Плачце вочы, хоць павылаз—це: бачылі, што куплялі! Пі горкае, еж кіслае: і памрэш — ня згніеш. П—це горкае, еж—це кіслае: і памр—це — не згні—це. Падступ—ц—ся бліжэй — паклан—ц—ся ніжэй! Пазычаны хлеб еж ды аглядайся. Кін—це стрэльбу і вуду, і я ў вас буду. Прысядз— — госьць будзеш! Цёсачка, цёсачка, а потым — стой, воўк цябе рэж! Што сабе ня міла, таго і другому ня зыч—це. Сядз—ма мы паабедайма, паабедаўшы, пагавор—ма! (п.). Б—це, б—це біты камень, агню даставайце, маладую застрыгайце! (п.). Не каж—це, шэры гусі, што я тут гарую, а скаж—це, шэры гусі, што я тут паную. (п.).


§ 17. Правапіс прыслоўяў.

Правіла 48. А) Большасьць прыслоўяў — гэта акасьцянелыя формы зьменных часьцін мовы. Яны служаць у сказе акалічнасьцямі і звычайна пішуцца зьлітна з рознымі дапаможнымі словамі.

Адносна правапісу прыслоўяў трэба кіравацца наступнымі правіламі:

1) Зьлітна з прыназоўнікамі пішуцца тыя словы, што самі па сабе без прыназоўніка ня ўжываюцца, напр.: бясконца, вобмаль, здалёк, змалку, знадворку, зранку, зраньня, зьнячэўку, навотлех, навыперадкі, нанава, напавер, напярод, насустрач, наўздагон, наўцёкі, паасобку, памалу, памаленьку, патроху, паціху, помаль; спавагу, удаўжкі, ушыркі, узімку, улетку і інш.

2) Прыслоўі з прыназоўнікамі заўсёды пішуцца зьлітна, бо прыслоўе, як нязьменнае слова, ня можа мець пры сабе асобнага прыназоўніка; напр.: аможа, зусім, надарэмна, назаўсёды, напотым; пазалетась, пазаўтра, пазаўчора, патрошкі, спадыспаду і інш. (бач. прав. 20, А, 2), б).