Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі народ і яго мова.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 10 —


ІІІ.

Памяткі старой і сучаснай беларускай мовы. Навуковае яе баданьне.

І старая літэратурная беларуская мова і сучасная народная беларуская гутарка дайшлі да нас, першая—ў пісаных памятніках, а другая—ў жывой мове. Дзеля таго, што час зьяўленьня і пашырэньня старой беларускай мовы, насколькі можна было бачыць з папярэдняга, адносіцца галоўным чынам к XІV—XVІІ вяком,—часу ня вельмі адлегламу ад нас і, датаго, багатаму праявамі грамадзянска-політычнага жыцьця,—то памятак, маючых азнакі беларускай мовы, ляжаўшых у аснове старой літэратурнай беларускай мовы, дайшло да нас вельмі многа. Мы маем масу грамат і актаў, асабліва судовых і іншых старасьвецкіх дакумэнтаў, шмат рукапісных кніг―да набажэнства, біблійных, сьвятаайцецкіх, летапісаў, кронік, кронографаў, белетрыстычных у форме апавяданьняў, запісак і мемуараў, вершаў і т.п., а яшчэ больш—даўнейшага друку кніг. У адным толькі Віленскім архіве апісаных актаў маецца больш за 200,000; грамат толькі да канца XV в. вядома больш за 130; рукапісных кніг не юрыдычных з XІV да канца XVІ в. вядома больш за 80; старога друку кніг з беларускімі азнакамі за адно XІV сталецьце можна паказаць больш за 30.[1].

Не чапаючы рукапісных кніг, адзначым дзеля прыкладу некалькі самых цікавых, у сэнсе мовы, старадрукарскіх выданьняў, каторые у свой час разыходзіліся ў масе экзэмпляраў.

1. Біблія д-ра Фр. Скарыны, надрукована ў Празе Чэскай і ў Вільні з 1517—1525.

2. Кальвінскі катыхізіс С. Буднага. Несьвіж. 1562 г.

3. Эвангеліе ў перакладзе Цяпінскага, надрукованае ў пераезднай друкарні ў 1580 г.

4. Літоўскі Статут 1588, надрукованы ў Вільні.

  1. Поўнае апісаньне грамат і іншых юрыдычных твораў прынамсі, даўнейшых зроблено ў нас у I т. „Бѣлоруссовъ“ (357368) і у II т. вып. 3 (301-302); выданьні іх пералічаны там-жа, у I т. (349-357) і у ІІ т. вып. 3 (300-301).