Старонка:Беларускія сэкцыі РКП і стварэньне Беларускай Савецкай Рэспублікі.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

На гэтым-жа сходзе, пасьля заслуханьня дакладу Жылуновіча пра падрыхтоўчую працу да зьезду і пра тэрмін зьезду, сход сэкцыі абраў сваімі прадстаўнікамі на зьезд чатырох таварышоў: А. Чарвякова, Я. Дылу, І. Няцэцкага і Я. Рыбака. Адначасна з падрыхтоўкай зьезду Бела­рускіх комуністычных сэкцый у РСФСР ішла падрыхтоўка да чарговай конфэрэнцыі комуністычнай партыі поўночна-заходняй комуны ў Сма­ленску. Весткі пра гэта атрымліваліся ў камітэце маскоўскай беларус­кай сэкцыі праз газэты і ад таварышоў—членаў сэкцыі, як я накіроўва­ліся для вывучэньня стану ў вызваленай Беларусі. Сацыяльнага паве­дамленьня маскоўская сэкцыя са Смаленску ня мела, хоць яго чакалі з цікавасьцю. Нельга было згадзіцца з тым, каб на абласной конфэрэнцыі ў Смаленску не кранулі працы беларускіх сэкцый і не абгаварылі так­сама пытаньне пра заснаваньне Беларускай Савецкай Рэспублікі. Ура­жаньне ад нядаўнае перад гэтым паездкі т. Я. Лагуна у Смаленск з мэтаю абгаварыць пытаньне пра перайменаваньне Заходняй комуны ў Беларускую комуну і адхіленьне пытаньня смаленскімі таварышамі не пазбаўляла надзей на тое, што гэта будзе зроблена. Таксама, па дум­ках камітэту маскоўскай сэкцыі, не маглі перашкодзіць абгавору конфэрэнцыяй пытаньня пра Беларускую рэспубліку і многалікія выступленьні супроць гэтага некаторых віцебскіх і магілёўскіх таварышоў.

Нявыразнасьць і некаторая няшчырасьць адносін паміж Смаленскам і маскоўскай сэкцыяй не дазваляла апошняй зьвярнуцца з запрашэньнем на конфэрэнцыю сэкцыі смаленскіх таварышоў. Было ясна, што абедзьве конфэрэнцыі, і маскоўская, і смаленская, адбудуцца паасобна і бяз жад­най сувязі. Усё-ж камітэт маскоўскай сэкцыі дэлегаваў у Смаленск двох сваіх членаў—т. т. П. Клыша і 3 . Чарнушэвіча, каб так ці іначай выка­наць справу коордынацыі працы зьездаў. На паседжаньні камітэту сэкцыі 18 сьнежня быў заслуханы даклад пра зьезд сэкцый і прачытаны тэле­ грамы ад т. Клыша са Смаленску. Камітэт вынес пастанову: „прыняць гэта да ведама, а таксама прыняць меры да хутчэйшай адпраўкі ў Менск магчыма большага ліку актыўных працаўнікоў. Пытаньне пра канфэрэн­цыю ў Смаленску адкласьці да 20 сьнежня, тады і абгаварыць яго на конфэрэнцыі беларускіх комуністычных сэкцый".

Калі вырашаліся пытаньні пра суадносіны са Смаленскам,—што вельмі клапаціла камітэт маскоўскай сэкцыі,—на паседжаньні 18 сьнежня, дык абгаворвалася яшчэ адно цікавае для таго часу пытаньне за некалькі дзён да паседжаньня камітэту, які мусіў аформіць і наладзіць рознастайную працу ў зьвязку з конфэрэнцыяй сэкцый, што мелася быць, у Маскву раптам зьявіўся супрацоўнік пецярбурскага аддзяленьня камісарыяту Е. К. Зьявіўшыся да Жылуновіча, ён паінформаваў яго пра мэту свайго пры­езду. Мэта была такая: Е. К. меўся пайсьці да т. т. Сталіна і Леніна, каб узяць у іх дазвол на скліканьне ў Менску Усебеларускага зьезду. У гэтых намерах Е. К. хавалася шытая белымі ніткамі думка: праз Усе