Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ларускай мовы і ў спецыяльнай інструкцыі давалі дырэктыву пры запісах слоў арыентавацца на мову старых непісьменных бабулек і на мову дзяцей, якія яшчэ не вучацца ў нашых совецкіх школах.

Нацыяналісты замест агульнапрынятых слоў, якія з’яўляюцца інтэрнацыянальнымі, спрабавалі ўводзіць словы невядомыя і непатрэбныя беларусу. Некалькі прыкладаў: балаціроўка — лёсы; суфлёр — падказнік; поршань — саўгач; дамкрат — паднімач.

З асаблівай ненавісцю нацыяналісты адносіліся да слоў, у якіх ярка выражана класавая сутнасць. Напрыклад, слова буржуазія перакладаецца — мяшчане; пролетарыят — бядота, убоства, бясхатнік, бабыль; бядняк — галыш, худак, злыдзень; сялянства — мужыкі, хамы, халопы.

Гэтая, контррэволюцыйная «моўная» работа праводзілася пісьменнікамі-нацыяналістамі ў мастацкай літаратуры.

Пад кіраўніцтвам комуністычнай партыі мы правялі вялізную работу па ачыстцы мовы. Але сляды гэтай варожай нам слоўнікавай палітыкі адчуваюцца часам і цяпер у творах некаторых паэтаў. У прыватнасці асабліва моцны ўплыў адчуваецца нацыяналістычнай моўнай сістэмы ў лірыцы Ул. Хадыкі. І калі чытаеш яго.

Што мокла ў макроце адлець На гліцах правеена жвавых.