Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зусім новы па сваіх ідэйных якасцях і мастацкіх сродках, беларускаму пісьменніку, які працуе ў маладой літаратуры, адначасова прыходзіцца больш чым каму іншаму быць удзельнікам стварэння літаратурнай мовы.

Гэта — дадатковая адказная справа. Толькі пасля Кастрычніцкай рэволюцыі мы атрымалі поўную магчымасць і ўсе ўмовы для разгортвання барацьбы за літаратурную мову, а якасць літаратурнай мовы непасрэдна звязана з якасцю мастацкага твору. Пра гэта шмат пісаў А. М. Горкі ў сваіх артыкулах «Пра мову».

На ўчастках барацьбы за культуру мовы, за правільны шлях развіцця беларускай літаратурнай мовы адбываецца жорсткая класавая барацьба.

Буржуазныя нацыяналісты глядзелі на моўны фронт, як на вельмі важны аб’ект сваёй шкодніцкай дзейнасці. Яны імкнуліся затрымаць развіццё беларускай мовы, прапагандавалі «тэорыю» самабытнага шляху развіцця мовы, «тэорыю», якая выражае ясную антысовецкую сутнасць. Нацыяналісты ўводзілі ў сучасную беларускую мову архаізмы з розных сярэдневяковых дакументаў, змагаючыся за адрыў літаратурнай мовы ад мовы пролетарыята, працоўнага сялянства, рашуча выганялі з мовы элементы інтэрнацыяналізма, змагаліся супроць слоў, народжаных пролетарскай рэволюцыяй, супроць слоў, адпаведных з рускай мовай. Яны пашыралі анкеты па збору жывой бе-