Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і іншыя падобныя слоўцы, дык успамінаюцца словы А. Талстога з яго дакладу пра драматургію на ўсесаюзным з’ездзе пісьменнікаў:

„Я спрабаваў заводзіць запісныя кніжкі і падслухоўваць „слоўцы“. Але калі я ўклейваў іх пасля ў тканіну апавядання, атрымлівалася тое-ж, калі-б мастак прыклеіў да партрэта нос, адрэзаны ў нябожчыка“.

За адзіную высокай якасці літаратурную мову, супроць хутаранскай цвілі, супроць механічнага ўключэння дыялектаў, без суровага адбору — пад гэтым знакам павінна праходзіць уся барацьба за культуру мовы, не забываючыся, што мова для нас не з’яўляецца самамэтай, што мова — гэта толькі сродак у барацьбе за ажыццяўленне тых задач, якія ставіць праграма партыі, якія акрэслены ў работах Леніна і Сталіна.

Мова ўзбагачаецца. Новыя паняцці, новыя тэрміны і словы аднолькава ўліваюцца ў скарбніцу моваў усіх народаў СССР і гэта з’яўляецца найлепшым узорам перамог пролетарскага інтэрнацыяналізма. Пад гэтым сцягам павінна развівацца барацьба за культуру мовы, пад гэтым сцягам да канца будуць знішчаны рамкі нацыянальнай абмежаванасці.

У гэтай справе велізарную ролю набываюць узаемныя пераклады мастацкай літаратуры, — я не гавару пра другое вялізнае палітычнае і культурнае значэнне гэтай справы.

Для беларускіх паэтаў вялікае значэнне мела