Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вясёлы і шчаслівы, што ён — на творчым уздыме. Хоць гэта і непрыемна беларускаму і польскаму панству, але ў Заходняй Беларусі Янку Купалу чытаюць і ведаюць, што

Балюе панская Варшава,
Ксяндзы частуюць сакрамэнтам;
Парадак дня — сягоння справа
пра аб’яднанне інтэрвентаў.

Таксама надзвычай добра ведаюць і тыя вершы Янкі Купалы, дзе ён голасам соцыялістычнага народу заяўляе:

Інтэрвенцкім бандам
Не гуляці болей
На совецкім буйным
Нязмераным полі.

(Апладысменты.)