яснасць мовы — тыя элементы, якія надаюць купалаўскаму вершу сілу мастацкага ўздзеяння і заваёўваюць любоў чытача.
Янка Купала вышаў з рамак нацыянальнай абмежаванасці. Яго вершы хвалююць не толькі чытачоў Совецкай Беларусі, але і ўсяго Совецкага саюза. І чым больш расце папулярнасць Янкі Купалы і Якуба Коласа сярод мільённых мас працоўных нашай соцыялістычнай радзімы, тым больш люта і нахабна паклёпнічаюць на іх за граніцай нацыянал-фашысты. Кожнае буйнае творчае выступленне Купалы і Коласа там выклікае шалёны скрогат зубоў.
Гэта перамога нашай партыі, перамога беларускай совецкай літаратуры, гэта — вялізная перамога народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гэта перамога нашай партыі таму, што яна цярпліва перавыхоўвае людзей, уключае ўсю іх энергію, волю, сілу іх таленту і страсці ў справу стварэння бяскласавага соцыялістычнага грамадства.
Нацыянал-фашысты ўжо друкавалі ў сваіх і ў польскіх фашысцкіх газетах некролагі памяці Янкі Купалы і яго партрэты ў жалобных рамках, пралівалі слёзы па «замучанаму ў падвалах ЧК сыну беларускага народу». Але не ўдасца фашыстам усіх масцей ашукаць працоўных Заходняй Беларусі. Яны надзвычай добра ведаюць, што Янка Купала жыве, жыве ў краіне росквіту, жыве