Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДА НОВЫХ ТВОРЧЫХ ВЫШЫНЬ


Мы ўстанавілі бясспрэчны факт, што беларуская совецкая паэзія на даным этапе знаходзіцца на асабліва вялізным творчым уздыме.

Упарта перамагаючы цяжкасці росту, вызваляючыся ад спадчыны правінцыялізма, нацыянальнай абмежаванасці, захоўваючы сваю нацыянальную своеасаблівасць, беларуская паэзія расце i развіваецца ў адзіным магутным патоку з усёй усесаюзнай совецкай паэзіяй.

Беларускую совецкую паэзію родніць з паэзіяй другіх брацкіх народаў наш рэволюцыйны аптымізм, народжаны ў практыцы рэволюцыйнай барацьбы, народжаны перамогамі соцыялістычнага будаўніцтва.

Беларускую совецкую паэзію родніць з паэзіяй другіх брацкіх народаў наша гарачая любоў да роднай вялікай соцыялістычнай радзімы, якой прысвечана нашае жыццё; яднае нас нашая гатоўнасць да абароны яе браніраваных граніц.