чыма. Мы хацелі толькі паказаць, наколькі актыўна Якуб Колас уключыўся ў совецкую літаратуру, заваяваўшы як майстра мастацкага слова адно з самых першых месц.
Творчы шлях Якуба Коласа складаны і многастайны. Як-бы люта ні сіпелі нацыянал-фашысты за рубяжом, што, маўляў, Якуб Колас сваімі апошнімі творамі «здаў экзамен на большэвіка», мы радасна пацвярджаем: так, Якуб Колас — наш народны паэт, ён у першых радах беларускай совецкай мастацкай літаратуры, ён, як верны сын соцыялістычнай радзімы, лепшыя свае песні, сваё шчырае слова аддае вялікаму класу-пераможцу, росквіту разумнага, соцыялістычнага жыцця. (Апладысменты.)
Для гісторыкаў літаратуры творчасць Янкі Купалы 1934 г. і асабліва 1935 г. набывае выключна вялікую цікавасць і значэнне. 1935 год у Янкі Купалы — гэта год вялікай плённай работы.
У 1934 г. у вершы, прысвечаным першаму з’езду Саюза совецкіх пісьменнікаў, «Трэба нам песень» паэт ужо ставіць перад нашай паэзіяй і перад сабой задачу напісання такіх твораў, якія-б «і славу вякоў, пакаленняў мінулых, сваёй перамогай геройскай устрэслі-б». У вершы, прысвечаным Якубу Коласу, Янка Купала выразна заявіў:
Як калісь спявалі |