І гэтую паэтычную заяву з мастацкім майстэрствам ажыццяўляе Янка Купала.
Кніга вершаў «Песні будаўніцтва», выданая ў 1935 годзе, — яркі дакумент вялікага талента паэта. Кніга пакідае ў памяці чытача цэльны вобраз чалавека нашага часу. Трапныя дэталі характару, дэталі ўзаемаадносін чалавека ў грамадстве, яго адданасці соцыялістычнай справе, пададзеныя ў многіх вершах, ствараюць агульную гармонію, адзіны цэльны абагулены вобраз.
Зусім без пераўвелічэння трэба адзначыць, што тая творчая энергія Янкі Купалы, якую праявіў ён у апошнія два гады, яго творчая актыўнасць можа і павінна паслужыць прыкладам для многіх маладых паэтаў. А гэтая творчая актывізацыя ўзнікла дзякуючы таму, што Янка Купала зразумеў, што пад мудрым кіраўніцтвам вялікага Сталіна краіна ідзе да росквіту, што толькі ў саюзе совецкіх рэспублік, пры дапамозе вялікага рускага пролетарыята, Беларусь становіцца ў рады перадавых рэспублік з высока развітай прамысловасцю, з сельскай гаспадаркай і культурай, што толькі соцыялістычны шлях — адзіны шлях шчасця чалавецтва. (Апладысменты.)
Што гэта іменна так, што сапраўдная крыніца, якая жывіць творчасць Янкі Купалы, — гэта яго любоў да соцыялістычнай радзімы, бліскуча пацвярджае верш «Сыны».
Сыноў бацька сваіх кліча |