Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

упэўненасцю ў непахіснай магутнасці краіны. Вершы пра фашыстаў, пра іх захопніцкія планы, вершы пра Заходнюю Беларусь сведчаць пра палітычную актывізацыю паэта, хоць не ўсе публіцыстычныя вершы Якуба Коласа мастацкі роўнацэнныя.

Амаль як правіла, Якуб Колас заўсёды ў заключнай страфе вершаў заклікае да абароны краіны, да аховы соцыялістычных граніц. Якуб Колас больш за другіх паэтаў прысвячае свае творы пытанням абароны краіны, і не толькі ў паэзіі. Яго аповесць «Дрыгва» — пра беларускіх партызанаў, пра барацьбу з белапалякамі стала папулярнейшай кнігай сярод чытачоў, i нават больш папулярнай, чым усе іншыя, як белетрыстычныя, так і паэтычныя яго творы. У 1935 годзе Якуб Колас напісаў цыкл вершаў «Восеньскае». У гэтым цыкле аўтар паказвае, галоўным чынам, кантрасты жыцця Беларусі — яе мінулае і цяперашняе. У гэтым цыкле аўтар гаворыць, галоўным чынам, пра жыццё калгаснікаў, пра калгасную вёску, успамінаючы жыццё беларускіх сялян да рэволюцыі. У 1931 годзе Якуб Колас напісаў цыкл вершаў «Калгаснае». Калі прачытаць цяпер цыкл вершаў «Калгаснае» і «Восеньскае», рэзка кінецца ў вочы паглыбленая распрацоўка совецкай тэматыкі ў вершах «Восеньскае», рост светапогляду паэта.

Даць належны аналіз 30-гадовай паэтычнай творчасці Якуба Коласа ў гэтым дакладзе немаг-