сёнешняга маладога чытача маюць значнае пазнавальнае значэнне.
Апошнія гады Якуб Колас працуе над вялікай эпічнай паэмай «На шляхах волі», дзе месцамі выключна ярка, з мастацкай пераканальнасцю паказвае казарменны быт царскай арміі, людзей мінулага часу, карціны імперыялістычнай вайны. Паэма ахоплівае два гістарычных перыяды часу: імперыялістычную вайну і ператварэнне імперыялістычнай вайны ў грамадзянскую. Над другім перыядам аўтар працуе ў апошні час. Гэтая выдатная паэма, якой нецярпліва чакае наш чытач, мяркуючы па асобных раздзелах, надрукаваных у часопісу «Полымя рэволюцыі», хварэе на некаторую расцягнутасць, ужо зараз вырысоўваецца небяспека для паэта. Яна выражаецца ў залішняй колькасці дэталяў, якія заграмаджаюць рух апавядання, разгортванне сюжэта і ў асобных раздзелах прыводзіць аўтара да некаторых элементаў натуралізма.
Асабліва за апошнія некалькі год (1933—1935 гг.) Якуб Колас пачаў актывізавацца. як паэт-публіцыст. Няма колькі-небудзь значнай падзеі ў краіне, на якую-б не адгукнуўся Якуб Колас вершамі. Вершы — актуальнай палітычнай сілы — у Якуба Коласа заўсёды завостраныя, заклікаючыя да пільнасці, да творчай работы. Так, вершы, прысвечаныя героям Совецкага саюза — бясстрашным пілотам, што выратавалі чэлюскінцаў, гучаць патрыятычнай гордасцю,