Аб нацыянал-фашыстах, вернападданых сынах польскага фашызма, нямала пісаў Крапіва — «Майстры крывавага джаз-банда», «Балабонь да пары балабонь», і інш.
Класавых ворагаў па-за межамі краіны і ўнутры яе часта з вялізным поспехам можна знішчаць бічуючым смехам сатырыка.
Кандрат Крапіва — адзіны ў беларускай совецкай літаратуры паэт-сатырык, байкар.
У сваіх першых зборніках сатыры і баек Крапіва накіроўвае ўвесь агонь на цемнату і некультурнасць вёскі, супроць рэлігійнага дурману, супроць язваў старога жыцця. Мова Крапівы, узбагачаная народнымі прыказкамі, афарызмамі, надала сатырам вялікую сілу ўздзеяння на масы. Адыходзячы ад раней уласцівых яму элементаў дыдактызма, узбройваючы сваю паэзію сатырычнымі асаблівасцямі фальклору, паэт выявіў шлях свайго творчага росту.
Знаходжанне ва «Узвышшы» паклала сваю згубную пячатку на творчасць Крапівы. Слова Крапівы пачало прытупляцца, стала больш грубым, менш дзейсным. Крапіва, які так паспяхова працаваў у сатырычным жанры і знаходзіў аб’екты для сваёй творчасці (бюракрата, растратчыка, папа, кулака, падхаліма, п’яніцу), пачаў няправільна разважаць аб немагчымасці развіцця сатыры ў гады соцыялістычнага будаўніцтва. Пераключаючыся на іншыя жанры, ён піша раман пра калектывізацыю, піша п’есу аб праблеме дружбы і ўсё да-