Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лей і далей адыходзіць ад сатыры. Яго фельетоны, якія з’яўляюцца ў апошні час у друку, якасна ніжэйшыя за поўныя баявітасці і сарказма раннія творы.

Крапіва напісаў некалькі баек з жыцця Чырвонай арміі.

Зусім не захапляючыся, мы павінны сумленна прызнаць і зрабіць для сябе адпаведныя вывады, што ў нашай беларускай паэзіі вельмі мала адлюстравана сучаснае жыццё Чырвонай арміі. Вершы, прысвечаныя пераможным баям Чырвонай арміі ў грамадзянскай вайне, мы знаходзім у многіх паэтаў (М. Чарота, П. Глебкі, А. Звонака, яўрэйскіх паэтаў З. Аксельрода і Камянецкага), аб імперыялістычнай вайне (у Якуба Коласа — паэма «На шляхах волі», у Броўкі — «1914 год»). Але пра Чырвоную армію сёнешняга дня і, галоўным чынам, пра пагранічнікаў, што здавалася-б для беларускіх паэтаў павінна быць асабліва блізкім, твораў надзвычайна мала.

У Беларусі ёсць значная колькасць пісьменнікаў, якія пішуць на рускай мове, якія прышлі з Чырвонай арміі або цяпер знаходзяцца ў Чырвонай арміі: А. Шарапаў, Шапавалаў, Сцяпан Хадыка, Васілеўскі і інш. Калі гавораць пра беларускую абаронную літаратуру, гавораць, галоўным чынам, пра творчасць толькі гэтых таварышоў. Але задача стварэння мастацкіх твораў пра абарону нашай радзімы — гэта задача ўсёй нашай літаратуры, задача беларускіх паэтаў, бо адсут-