Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сваё вызваленне, за новае вольнае творчае жыццё, уключыцца ў рэволюцыйную барацьбу пролетарыята. (Апладысменты.)

Даўно папісвае ўжо лірычныя вершыкі заходне-беларуская паэтэса Наталья Арсен’ева, якая ганарыцца сваімі, праўда, далёкімі сваяцкімі сувязямі з паэтам Лермантавым. Яе лейтматыў — гэта пераважна лірычныя зарысоўкі прыроды, альбомная «інтымнасць». Калі чытаеш зборнік Арсен’евай, дык астаецца дзіўнае пачуццё, быццам яна жыве не ў бурную эпоху класавых баёў, быццам яна не бачыць разгулу польскага пана ў беларускіх вёсках. Вершы яе пасіўныя, бязрадасныя, быццам яна не дыхае паветрам, накаленым барацьбой.

У лагеры фашызма нямала бяздарнасцей. Такі Хв. Ільяшэвіч. Яго апекуны нацыянал-фашысты спяваюць яму дыфірамбы, узносяць яго на вышыні, а па сутнасці гэта чалавек, які не мае нічога за душой, што рабіла-б яго літаратарам.

Нічога іншага не астаецца нацыянал-фашыстам, тыпу Луцкевіча, як толькі выдаваць мыльныя пузыры за перамогу. Трапна пра фашыста Луцкевіча і яго кампанію сказаў беларускі совецкі паэт Кандрат Крапіва ў яго сатыры «З фашыстоўскай падваротні».

Пёс рахманы ды ласкавы, —
Даць яму вянгліны й кавы!
Пан Луцкевіч — еш, еш,
Будзеш гаўкаць лепш.