ЛЮБОЎ ДА РАДЗІМЫ І ПРОЛЕТАРСКІ ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІЗМ
У беларускіх паэтаў, як і сярод паэтаў іншых народаў, нараджаецца новае пачуццё, высокае пачуццё чалавека краіны соцыялізма, пачуццё, якое не мае яшчэ свайго імя, але якое лепш за ўсё выражана ў бязмежнай любові паэта да сваёй соцыялістычнай радзімы.
Радзіма, бацькаўшчына ў мінулым, апявалася многімі паэтамі толькі ў рамках сваёй нацыянальнай тэрытарыяльнасці, як нацыяналістычны «культ», як сімвал ідэала нацыяналістычнай буржуазіі, як міжнацыянальная ненавісць, як пагром, як разня паміж народамі і не пазакласавая радзіма, як спрабавалі тлумачыць «тэарэтыкі» буржуазіі, a сугубакласавая капіталістычная «Маці-Беларусь» або «Нэнька-Украіна».
Новае пачуццё совецкага паэта — яго любоў да соцыялістычнай радзімы — аснована на высокай дружбе народаў былой царскай імперыі, народаў, вызваленых вялікай пролетарскай рэволюцыяй ад прыгнёту «чужых» i «сваіх» эксплаататараў. Гэта бязмежная любоў да радзімы мабілізуе ў