Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

адно усе пачуцці, усе сілы і сродкі мастака і пашырае дыяпазон паэзіі кожнага народу.

«Дружба паміж народамі СССР — вялікае і сур’ёзнае заваяванне. Бо пакуль дружба існуе, народы нашай краіны будуць свабодныя і непераможныя: ніхто не страшны нам — ні ўнутраныя, ні знешнія ворагі, пакуль гэтая дружба жыве і здраўствуе», — так сказаў Іосіф Вісарыёнавіч Сталін на сустрэчы з таджыкскімі і туркменскімі калгаснікамі.

Неабсяжныя прасторы СССР у вершы паэта Алеся Звонака прасякнуты вялікай творчай работай, навокал «бягуць удаль нязмераныя рэйкі», радзіма —

Яна авеяна вятрамі маладымі,
Умыты твар яе расою свежай.
І сем марэй ляглі з бакоў радзімы,
Вартуючы спакой вялікіх межаў.

У мінулым нацыяналісты, стараючыся ўтрымаць сцяг сваёй самабытнасці, трымалі літаратуру ў рамках нацыянальнай абмежаванасці, па сутнасці у рамках правінцыялізма. За апошнія гады беларуская літаратура, знішчыўшы гэтыя перашкоды, смела і ўпэўнена пайшла наперад. У беларускую совецкую паэзію ўключаюцца матывы жыцця, барацьбы, прыроды краін другіх брацкіх народаў. Мікола Хведаровіч выступіў з цыклам вершаў пра Грузію. Міхась Багун у вершы «Чэлюскінка Ала» здолеў абагульніць пачуццё трывогі і радасці на-