хутка прымусіў звярнуць на сябе ўвагу. Яго першыя вершы вылучаліся характарам падыходу да матэрыялу, цягай да свабоднага размеру, скульптурна-пластычнай пабудовай вобразаў. Праўда, небагатае кола жыццёвых назіранняў дае сябе знаць у тым, што Куляшоў, захапляючыся шуканнем арыгінальных фармальных сродкаў, трапляў у палон фармалістычных уплываў.
Шуканні свайго творчага «я» не заўсёды ішлі па правільнаму шляху. Калі паэма «Гарбун» паказвае на некаторае ідэйнае ўзмужненне паэта, дык усё-ж працэсы класавай барацьбы ў краіне, характары людзей прасякнуты элементамі некаторай алегарычнасці і рамантыкі.
З другога боку, асабліва ў першай паэме Куляшова «Аманал» стаяла перад аўтарам вялікая небяспека, якая выражалася ў адсутнасці пачуцця рытму. Празаічная будова верша, апавядальны стыль рабілі вершы пасіўнымі, бяздзейнымі і гэта дасужымі крытыкамі тлумачылася, як «наватарства», як той шлях, па якім павінен паэт весці разведку сваёй творчай лініі. У паэме «Гарбун» аўтар пачынае адыходзіць сам ад гэтага «наватарства». Вершы рытмічна інакш загучэлі, вобразы сталі скульптурнымі, пластычнасць і прастата выкладання вызначылі яго творчы рост, паказалі на поспех Куляшова ў галіне шукання эпічных шляхоў. Многае на сваім творчым шляху неабходна перамагчы яшчэ маладому Куляшову. Патрэбна яшчэ ўпартая творчая вучоба.