Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

першай у Беларусі літаратурнай арганізацыі «Маладняк», крок за крокам ускрывала нацыяналістычныя выступленні ў літаратуры і з аўтарамі гэтых выступленняў вяла жорсткую барацьбу.

У гэтай класавай барацьбе паэты-маладнякоўцы палітычна даспявалі, ідэйна загартоўваліся, вырасталі як мастакі ў сваёй актыўнай творчай рабоце.

Яшчэ толькі выступаючы на полі літаратурнай дзейнасці, паэты-маладнякоўцы першымі-ж сваімі творамі ўнеслі новы свежы струмень у беларускую паэзію, струмень, які вынікаў з бадзёрага настрою, тэмпераментнасці, маладой задорнасці, выражанай у новай тэматыцы, у новых вобразах і лексічных сродках. Першы нумар літаратурнага часопісу «Маладняк» (1923 год) быў адкрыты аднайменным вершам Міхася Чарота, дзе не без удачы апявалася ўзыходзячая маладая літаратурная сіла, выяўляючы як-бы яе агульнапалітычнае і літаратурнае крэда:

Маладняк сваімі лісцямі
Шапаціць нам казку-вольніцу.
Помнім, помнім, як калісьці мы
Чорных дзён стрымалі конніцу.
Перастаў і сумны спеў гусці,
Дні прышлі — ажно не верыцца…
Хто-ж адвагі знойдзе, смеласці
З сілай моладзі памерацца.