Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ларусі контррэволюцыйнай арганізацыі нацыянал-дэмакратаў:

„Апорнымі пунктамі для контррэволюцыйнай работы ў галіне літаратуры былі „Полымя“ і „Узвышша“. Але-ж гэтыя арганізацыі былі востра варожы паміж сабою, безупынна змагаліся адна з адной. Як яны маглі быць факторыямі нашай арганізацыі? Справа ў наступным. Спачатку, калі яшчэ не існавала „Полымя“, кіруючыя кадры беларускіх нацыянал-дэмакратаў цалкам сімпатызавалі і арыентаваліся на „Узвышша“, ператвараючы гэту арганізацыю ў рупар сваіх ідэй“.

Калі-ж «Узвышша» сябе скампраметавала:

„Узнікае ў вышэйадзначаных колах беларускіх нацыянал-дэмакратаў ідэя стварэння новай, ва ўсіх адносінах „беззаганнай“ літаратурнай арганізацыі, з моцным партыйным ядром. Пры дапамозе такой, не выклікаючай сумнення ў сваёй ідэалагічнай і палітычнай вытрыманасці, арганізацыі, мы спадзяемся больш верна і поўна, не ўзбуджаючы падазронасці, праводзіць сваю лінію“.

Ствараецца, такім чынам, «Полымя».

Цэнтр увагі з гэтага моманту мы пераносім з „Узвышша“ на „Полымя“. Апошняе адкрывае маскіровачны абстрэл па „Узвышшы“, каб гэтым канчаткова адгарадзіцца ад падмочанай рэпутацыі апошняга. Але для нас і „Полымя“, і „Узвышша“ па сутнасці аднолькава блізкія і родныя дзеці. Паміж паасобнымі членамі нашай арганізацыі размяркоўваюцца ролі. Адны будуць падтрымліваць „Узвышша“, другія — „Полымя“.

І, галоўным чынам, комсамольская літаратурная моладзь пад кіраўніцтвам комуністычнай партыі і з дапамогай шырокай пролетарскай грамадскасці, аб’яднаная ў створанай па ініцыятыве комсамола