кае нутро, зрывалі маскі і паказвалі «творчы» твар «лірычных» агентаў польскай дэфензівы.
З нахабнай адкрытасцю пісалі-ж контррэволюцыянеры ў літаратуры, што, моў,
Усе, усе мы носім маскі, |
Надзвычайна паказальна тая акалічнасць, што паэты-нацыяналісты знаходзіліся пад выключна вялізным уплывам кулацкіх элементаў творчасці [[Аўтар:|Сяргея Есеніна]].
Стыль «аўсяна-жытнёвай» Беларусі, стыль застольнага есенінска-клюеўскага «благапалучча» — з’ява асабліва тыповая для паэтаў «Узвышша».
Метад паказной барацьбы «друг з дружкай» ужываўся ў адносінах да «Узвышша» нацыяналістычным літаратурным аб’яднаннем «Полымя». Калі члены «Узвышша» сябе скампраметавалі радам махровых нацыяналістычных выступленняў, главары нацдэмаўскага цэнтра стварылі арганізацыю «Полымя». Нападаючы на членаў «Узвышша», наносячы знешне-траскучыя ўдары, прыкрываючыся гэтымі «ўдарамі», палымнянцы працягвалі той-жа шлях — крывавы шлях беларускай контррэволюцыі.
Я прывяду вялікую цытату, не просячы прабачэння за яе размеры, таму што цяжка знайсці больш яркі і пераканаўчы прыклад тых штучных форм і метадаў барацьбы, якімі карыстаўся класавы вораг. Вось у чым прызнаецца нацдэм Чаржынскі ў сваіх паказаннях пасля раскрыцця ў Бе-