Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КЛАСАВАЯ БАРАЦЬБА Ў ПАЭЗІІ


Калі ўспомніць паэтаў-нацыяналістаў, якія былі аб’яднаны ў контррэволюцыйным літаратурным аб’яднанні «Узвышша», калі ўспомніць ix творчасць — рэзка кінецца ў вочы, поруч з мастацкай пасрэднасцю, тэматычнай убогасцю, яе наглая кулацкая нацыянал-дэмакратычная контррэволюцыйная сутнасць. Сваю творчасць, поўную замаскаваных форм барацьбы супроць комуністычнай партыі і совецкай улады, яны жывілі, галоўным чынам, кулацкім фальклорам. Яны свядома засмечвалі літаратурную мову архаічнымі словамі або словамі, створанымі па нацыяналістычнаму тыпу, і гэтае «наватарства», гэтыя «неалагізмы» былі ў іх сродкам, адным з важных прыёмаў вуалявання сутнасці сваіх контррэволюцыйных ідэй.

Маладыя беларускія совецкія паэты, пад кіраўніцтвам комуністычнай партыі, з усёй комсамольскай баявітасцю выкрывалі нацдэмаўскую паэзію, паказваючы шырокім масам яе сапраўднае кулац-