Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

супроць «пахлопвання па плячы». Пачалі паступова займацца сутнасцю справы, спецыфікай творчай работы ў яе канкрэтнай нацыянальнай своеасаблівасці.

Пасля першага з’езда пісьменнікаў, дзе раз і назаўсёды была прадэманстравана вялікая сталінская дружба вялікай літаратуры соцыялізма — цяперашні пленум з’яўляецца першым у гісторыі совецкай літаратуры, дзе па-дзелавому абмяркоўваюцца шляхі развіцця літаратуры брацкіх народаў у атмасферы выключна шчырага хутчэйшага жадання новага творчага росту і росквіту.

Без дружбы, без цеснага супрацоўніцтва паміж творчымі работнікамі не можа быць сапраўднага руху наперад усесаюзнай літаратуры — важнейшай часткі нашай соцыялістычнай культуры. Гэты рух павінен ісці на адным узроўні з вялізнымі поспехамі Совецкага саюза ў справе соцыялістычнага будаўніцтва, якія так бліскуча былі прадэманстраваны на нядаўніх нарадах кіраўнікоў партыі і ўрада са стаханаўцамі — знатнымі людзьмі нашай соцыялістычнай радзімы.

Сіла нашай дружбы, нашага творчага адзінства будзе заўсёды асабліва шчасліва нарастаць, калі мы будзем сачыць за творчасцю кожнага пісьменніка, будзем дапамагаць яму, дзелячыся з ім сваім вопытам, будзем крытыкаваць яго работу ў імя яго творчага росту. Наш Сталін гаворыць, што ў любой рабоце, у любой галіне «без крытыкі рушыць наперад нельга. Гэта ісціна чыстая і праз-