Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зе. Напрыклад: Лятуць да нас, лятуць яны з далёкай, цёплай стараны, нясе́цца крык іх над зямлёй, бо бачаць ўжо край родны свой.

Коска звычайна стаіць перад а, бо, але, калі, дзе́, які, каторы, хто, што, хоць і ў іншых разох.

Коска разьдзяляе так сама і незале́жныя сказы, калі яны дужа кароткія альбо паміж імі стаіць і, а, але. Ле́та зьбірае, а зіма праядае. Загрыме́ў гром, і пайшоў дождж. Сма­чны жабе гарэх, але зубоў Бог ня даў.

Калі-ж незале́жныя сказы нічым ня зьвязаны і ня зусім кароткія, то паміж імі ставіцца пункт з коскай (;). Напрыклад: Вясною косы сонца што дзе́нь робяцца цяпле́йшымі. Птушкі пяюць зычне́й і весяле́й; перайка на іх асьвяжаецца, і самі яны ажыўляюцца.

Два пункты (:) ставяцца:

1) перад пералічэньнем, калі ёсьць слова, што абымае ўсё пералічанае, напрыклад: Год мае чатыры пары: вясну, ле́та, восень, зіму.

2) паміж незале́жнымі сказамі, калі адзін аб’ясьняе другі — Тут ня гандаль, тут ня крама: няма дзёгцю, нямя солі. Наагул, два пункты блізка тое самае, што слова значыць.

Працяжнік (—) ставіцца пасьля пералічэньня, дзе́ прапушчана не́йкае слова і, наагул, там, дзе́ хочам працягнуць увагу чытара, напрыклад: вясна, ле́та, восень і зіма — пары году. Падсадзі — сарву я грушку.

Недаказ (…) ставіцца, калі думка не даказана, напр. Сказаў-бы я табе́… але што там гаварыць.

Пытальнік (?) стаіць пасьля пытаньня. Дзе́-ж ты гэ­та, мой каласок?


Клічнік (!) стаіць пасьля клічу, напр.: Добры ве́чар, пане гаспадару! Адважна, брацьця!