Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У чужаслове „—“ ставяцца або чужыя словы (ня тэй асобы, што гаворыць ці расказвае), або словы не́чым асаблівыя, напр.: Узяў шапку і, сказаўшы: „Аставайцеся здаровыя!“ выйшаў з хаты. „Наша Доля“ — пе́ршая беларуская газэта.

У скобкі бярэцца паясьне́ньне або пабочная думка: Бе­ларускія пляме́ньні (крывічы, дрыгвічы і радзімічы) здаўна жывуць на сваёй зямлі.