Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ТакаХ прынука, як праца й навука, ці́-ж можХ нам сіл не дадаці? 3 такімі сХбрамі, знай, будзХ нХ штука і горХ сваё зваяваці.

Навука дае́ чХлаве́ку розум. Чужым розумам ве́к нХ пХрХжыве́ш. ВХўка ногі кормяць.

§ 95. У чыслах аканьне праве́дзена ня поўна. Чыслы складаныя пішуцца так, як кожная часьць, калі яна ўжываецца асобна: семнаццаць, восемнаццаць, шэсьцьсот, восемсот і інш. Толькі шаснаццаць мае а заме́ста э, што чуваць у слове шэсьць. Парадкавыя маюць такі галосны, як і у лічным: дзе́вяць — дзевяты; дзе́сяць — дзесяты і г. д.

§ 96. Галосныя ў канчатку дзеясловаў 1-га і 2-га спраж. Калі націск прыходзіцца на канчатак, то галосныя, будучы пад націскам, чуваць ясна і заўсёды аднолькава.

1 спраж. Няс-у, няс-е́ш, няс-е́(ць), няс-ём, няс-іцё, няс-уць, бяр-у, бяр-эш, бяр-э, бяр-ом, бяр-ыцё, бяр-уць.
2 спраж. Сядж-у, сядз-іш, сядз-іць, сядз-ім, сядз-іцё, сядзяць; маўч-у, маўч-ыш, маўч-ыць, маўч-ым, маўч-ыцё; маўч-аць.

Тутака трэба заўважыць толькі тое, што, калі націск на канцы, то ў 2 асобе мн. л. дзеясловы абодвух спражэньняў маюць у канчатку і, ы: нясіцё, бярыцё, так сама, як сядзіцё, гарыцё.

Калі-ж націск не на канцы, то ў першым спраж. маем е (пасьля цьвёрдых а), у другім і або ы: думаеце, кажаце; носіце, гаворыце і г. д.

Калі націск прыходзіцца на канчатак, то адразу відаць, якое спражэньне: ідзе́ш, сядзіш, гарэш, маўчыш і г. д. Тутака ясна, што пісаць.

Але калі націск ня прыходзіцца на канчатак, то тады трэба глядзе́ць, што стаіць у канчатку неазначальнае формы. Калі стаіць і або ы, то гэта дзеяслоў 2-га спраж.[1], і ўсюды трэба пісаць і, ы, а ў 3 ас. мн. л. а: маліць — моліш, моліць, молім, моліце, моляць; варыць — варыш, ва̀рыць, ва̀рым, ва̀рыце, вараць. У праціўным разе, гэта дзеяслоў 1-га спраж.

  1. Але ў такіх, як кры-ць, мы-ць, вы-ць, шы-ць, ры-ць, ы адносіцца да караня: гэтыя дзеясловы 1-га спраж. — крыеш, крые, крыем, крыеце, крыюць, мыеш, мне, мыем, мыеце, мыюць і г. д.