Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і ўсюды трэба пісаць е (у цьвёрдым складзе а́), а ў 3 ас. мн. ліку уць: ве́даць — ве́даеш, ве́дае, ве́даем, ве́даюць; каза̀ць — кажаш, кажа, кажам, кажаце, кажуць.

Дзеяслоўныя прыме́ты і прыслоўі выводзяцца ад 3 асобы мн. л., дзеля чаго ў пе́ршым спраж. канчаюцца на — учы, — ючы, у другім на — ачы, — ячы: яны кажуць, мыюць — кажучы, мыючы, яны гавораць, стаяць — гаворачы, стоячы.

Аб формах загаднага ладу бач вышэй § 76.

Увага. Калі націск на канчатку, то ў дзеясловах 2-га спр. ў форме 1-ае асобы мн. ліку побач з формамі на ім, ым могуць ужывацца формы на ём, ом, як у 1-ым спраж.: стаім, сядзім, маўчым, крычым і стаём, сядзём, маўчом, крычом і г. д.

Задачка. Перапішы і замяні крыжыкі літарамі:

Карагоды зорак у гары мігаХць, а ў нізе сьняжынкі срэбрам адліваХць. Маці свайго сына це́шыць, забаўляХ. Ты мне́ раскажХш, як будзХце робіць. Касцы пяялі апранаХчыся на пракосах. Цярпе́ньнем і працай горы пераносХць. ПадзярХце рызьзё на істужкі і сатчэче рызоўку. РасчынХце дзьве́ры. Разьве́йся туман, расплывХцеся хмары! Жалем сьціскаХцца грудзі. На Саракі мужык пытаХцца ці далёка да ракі. Калі не нае́ўся, то і не наліжХшся. I сава свае́ дзе́ці хвалХць. Кінь прад сабой, знойдзХш за сабой. Цыган, як гале́Х, то сьмяле́Х. Голад і холад мучХць людзе́й. Калі маХш гаруд жыта — будуйся. Новае сіта на калку вісіць, а старое пад лаўкай наваляХцца.

§ 97. Звонкія зычныя на канцы слова і перад глухім страцілі сваю звонкасьць. Але хоць і чуваць боп, лёт, лотка, дзяцька, мох, лёхка, дошч і г. д., аднолька-ж пішам боб, лёд, лодка, дзядзька, мог, лёгка, дождж і г. д. (бо у другіх разох, зьмяніўшы слова так, каб пасьля яго стаяў галосны, знойдзем бобу, лёду, лодачка, дзядзіна, магу, лёгенькі, дажджу і. г. д.)

Так сама трэба пісаць і прыйме́ньні ад, пад, над, прад, перад незале́жна ад таго ці яны пішуцца разам з якім сло­вам ці асобна: ад хаты, адхінуць, пад сонцам, падцягнуць, над хатай, надхадзіць, пад сталом, прадстаўнік і г. д.

Усе́ прыйме́ньні, што канчаюцца на зз, без, уз, раз, — калі яны пішуцца з якім словам разам, то перад глухім зычным (п, т, ц, ч, х, с, ш) замяняюць з на с, а перад звонкім