Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

9) формы 3 ас. мн. л. дзеясловаў 2 спраж.: ходзяць, носяць, водзяць і г. д.; так сама дзеяслоўная прыме́та і прыслоўе: ходзячы, водзячы, носячы і г. д. (бо яны выводзяцца ад 3 ас. мн. л.: ходзяць, носяць, водзяць).

10) займе́ньне — ся: робішся, гонішся і г. д.

Калі е пад націскам, то на ім трэба ставіць знак націску: хле́б, не́ба і г. д.[1]

Такім парадкам, літара е́ азначае выразны націснуты галосны, так сама як о: каме́ньне, голад.

Літара е азначае ненаціснуты гук або шырэйшы за е́ (бліжэй да а), або вузе́йшы (бліжэй да і): у садзе, сіненькі.

Не, без, перад, пера і інш. падпадаюць пад агульнае правіла аб аканьні: няшчасьце, няволя, бяздомны, бязрадны, непачэсны, безгалосы, перадплата, перавоз і г. д. Так сама калі не, без, перад, цераз стаяць перад другім словам, але пішуцца асобна: ня дам, ня ве́даю, бяз хле́ба, бяз нас, пе­рад ім, не даве́даўся, без гаворкі і г. д.

Задачка. Перапішы і заме́ста крыжыка пастаў а (я) або э (е)

НХ прыве́тна церХз вокны ночка пХзіраХ. ЦіхХ ў хацХ — ўся сяме́йка сьпіць ды спачываХ, натрудзіўшы добрХ рукі, натХміўшы пле́чы. Толькі матка з вХрХце́нцХм прытулілась к пе́чы і прадзе́, прадзе́ кудзе́льку. СкачХ вХраце́нцХ, а за ёй густыХ це́ні бе́гаюць па сьце́нцы. На камінку корч пылаХ, злотХм іскры скачуць. За ваконцХм ве́цХр ходзіць, глухХ ве́рбы плачуць. Зябнуць ве́рбы на марозХ, прытуліўшысь к стрэсХ: сьне́гам ве́цХр сыпХ ў дзьве́ры, ходзіць шум па ле́сХ. I пад гэты шум трывожны думаХ стараХ, а ў сьле́д думкам нХспакойна вецХр падпХваХ.

ВучысХ нХбожХ, вучэньнХ паможХ змагацца з нХдолХй, з нХволХй… Што мучыць сХгоньня, што думкі трывожХ, — зьбяжыць і нХ прыйдзХ ніколі.

Жаль згінХ, як мара; нХ будзХш нХздарай, нідзе́ і ні ў чым нХ заблудзіш; ты праўду ў нХпраўдзе, як сонца між хмарХў, спазнаХш, як цёмХн нХ будзХш.

  1. такія словы, як перад, цераз, але, без, дзеля, свайго націску ня маюць, становячы быццам часьць таго слова, перад якім яны стаяць, дзеля гэтага над імі ня ставіцца знак націску: перад на̀мі, цераз хату, але так не́льга, бяз нас, дзеля таго і г. д. Калі-ж але азначае пацьвярджэньне, то яно мае націск: ці у цябе́ мая кніжка? — але́.