Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тыя прыйме́ньні, што неразьдзе́льна зрасьліся з словам называюцца прыстаўкамі: на-стаўнік, па-ставіць, за-гадка, уз-рост, усь-цягнуць, пера-ход, а-сьцярожны, ад-біць, па-мале́ньку, на-ўце́кі і г. д.

Карэнь злучаны з прыстаўкай і ўстаўкай называецца асновай слова. Такім парадкам пры склане́ньні і спражэньні дадаём канчаткі да асновы слова.

Апрача слоў простых, што маюць толькі адзін карэнь, ёсьць словы складаныя, што маюць два карані: палу-дзень, поў-нач, пара-ход. люда-е́д, нач-ле́г і шмат інш.

Задачка. Падзялі на часьці і напішы карэнь кожнага слова:

Гародчык, вада, краска, лявоніха, мяце́ліца, нядоля, Бела­русь, беларускі, красавік, веснавы, ме́сяц, пляме́ньнік, звада, вучыцель, вучыцелька, земляроб, панядзе́лак, асьцярожны, ле́ташні. Няма служкі для пастушкі.