Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

IV.

Правапіс.

§ 93. Правапіс дае́ нам правілы, як трэба пісаць у тых разох, калі пішацца ня так, як чуваць.

У беларускім правапісе трэба ве́даць перад усім два найпе́ршыя правілы: адно аб пісаньні галосных, другое — зычных.

Галосныя так пішуцца, як вымаўляюцца: сталы, валы, сьцяна, лясы і г. д. (а не сьцена, лесы, столы, хоць карані слоў: стол-, вол-, сьцен-, лес-).

Зычныя, наадварот, пішуцца гле́дзячы на тое, які зычны ў карані, прыстаўцы ці канчатку: мёд, калодка, падтрымаць, мыешся і г. д. (а ня так, як чуваць — мёт, калотка, паттрымаць, мыесься — дзеля таго, што карэнь мёд-, колод-, прыстаука — под, канчатак — ш[1]

Ад гэтых правілаў здараюцца дзе-ня-дзе́ адступле́ньні.

§ 94. Галосныя. Аканьне. Галосны о можа быць толькі пад націскам; ва ўсіх іншых складох о замяняецца на а: дом, стол, гарод, водны, вокны, дабро, але дамы, сталы, гарады, вада, вакно, сэрца і г. д.

На а замяняецца і кожнае э ў цьвёрдым складзе (пасьля цьвёрд. зыч.): (рака, цана, пераме́на, кажам (хоць пад на­ціскам — э: рэкі, цэны, кажэце).

У мягкіх складох перад націскам е замяняецца ня а (я) не зяўсёды.

У трэцім, чацьве́ртым і дале́йшых складох (лічачы ад націску да пачатку слова) е не замяняецца ніколі на а (я): верацяно, без верацяна; не выпускай і г. д.

  1. Гэта відаць зьмяніўшы слова: мёду, калода, падыйсьці, мыеш.