Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прыймя.

§ 86. Прыймя азначае зале́жнасьць паміж рэчамі або кірунак дзе́яньня: кніжка ляжыць на стале́, вучань падыйшоў да дошкі і г. д.

Прыймя ня ўжываецца само па сабе́, а найчасьце́й пры імі (дзеля чаго і называема прыймя): на стале́, пры стале́, пад сталом, з-за стала і г. д.

Але прыймя можа стаяць і пры іншых часьцінах мовы.

Прыймя стаіць найчасьце́й пры адным склоне, радзе́й пры двух або трох, напр.:

пры родн. — без, для, дзеля, да, з-за, з-пад, каля, апрача, у і інш. (без работы, для сусе́да, дзеля сьвята, да хаты, з-за вугла, з-пад хаты, каля лугу, апрача таго).

пры дав. — к: к хаце, к ле́су (але часьце́й кажацца да хаты, да ле́су).

пры він. — пра, праз, цераз, скрозь, заме́ста, наўпроці і інш. (кажу пра тое, згінуў праз сваю нядбаласьць, ішоў цераз поле, скрозь хмары цёмныя).

пры твор. — над: над зямлёй.

пры ме́с. — пры, па (пры дарозе, па лясох, па дарогах і г. д.).

пры він. і тв. — за, пад, перад, прад і інш. (за яго, за ім, пад стол, пад сталом, перад дом, прад дом, перад домам, прад домам).

пры він. і ме́с. — у, на, аб і інш. (у ле́с, у ле́се, на стол, на стале́, кінуць аб стол, гаварыць аб стале́).

пры род., він. і ме́с.: — з (вярнуўся з работы, сабака ўве́лькі з ваўка, з сахою).

§ 87. Шмат у якіх словах прыймя так це́сна зраслося з асновай, што слова без яго зьмяняе або зусім траціць сваё значэньне: падарожны, пераход, прывычка (але — ход, — дарожны значыць не́шта другое, а вычка нічога не значыць).

Некаторыя прыйме́ньні зусім ня ўжываюцца асобна: уз-, раз-, вы-, пера-, су-, пра-, па-, (уздых, усход, разбор, расход, выгнаць, выйсьці, пераѐхаць, сусе́д, прадзед, пасынак).